Еўрамайдан пабіў рэкорд Украіны па масавым выкананні гімна
Удзельнікі сталічнага Еўрамайдана трапілі ў Кнігу рэкордаў Украіны за найбольш масавае выкананне нацыянальнага гімна — 200 тыс чалавек.
Як паведамляюць Каментары, пра гэта было абвешчана ў рамках Народнага веча на Майдане Незалежнасці.
«Усе вы - героі, і ўсталявалі тут шмат рэкордаў, якія нельга проста падлічыць. Але ёсць адзін рэкорд, які мы падлічылі - рэкорд выканання нацыянальнага гімна людзьмі, якіх сабралася
больш за 200 тысяч», - сказаў эксперт Кнігі рэкордаў Украіны.
Сертыфікат, які пацвярджае пеўчы рэкорд Еўрамайдана, уручаны «жывому сімвалу» акцыі - Руслане.
Аднак сама спявачка прапанавала перадаць гэты сертыфікат студэнтам, якія стаялі на Майдане ўначы 30 лістапада. «Я, у першую чаргу, хачу аддаць гэты сертыфікат тым студэнтам, якія
стаялі тут у тую ноч - 30 лістапада, і я хачу аддаць гэты сертыфікат ўсім тым хлопцам і дзяўчатам, якія, выконваючы гімн пад Стэлай, адстойвалі простую чалавечую годнасць», - сказала
Руслана.