Баец «Беркута» зрабіў прапанову рукі і сэрца актывістцы Еўрамайдана
Падчас адгулаў спецназавец разам з каханай стаіць на Майдане, а потым вяртаецца па іншы бок барыкад — несці дзяжурства.
Ліда на Майдане з першага дня
Пасля таго як 24-гадовая супрацоўніца тэлеканала СТБ Ліда Паньків ўсю ноч стрымлівала атрад «Беркута» ад чарговай «зачысткі» Еўрамайдана, адзін з байцоў зрабіў ёй прапанову, піша
газета «Факты і каментары».
Ліда мітынгуе з першага дня пратэстаў - 21 лістапада. Адразу пасля працы бяжыць на Майдан, часта там начуе. Ранняй раніцай 30 лістапада, калі «Беркут» жорстка разагнаў актывістаў, Ліды не аказалася на плошчы па чыстай
выпадковасці: за 15 хвілін да атакі паехала дадому адсыпацца.
«Мне патэлефанаваў сябра, які заставаўся на Майдане, і паведаміў, што іх
атакавалі байцы "Беркута". Сказаў, што шмат збітых, тэрмінова патрэбна медыцынская дапамога. Мы з братам заехалі дадому, узялі спірт, бінты і разам з мамай (яна медык) адправіліся ў
Міхайлаўскі сабор, дзе схаваліся пабітыя спецназаўцамі людзі. Да самай раніцы перавязвалі пацярпелых», - успамінае Ліда.
У ноч на 11 снежня частка «Беркута» стала разбіраць барыкады каля Адміністрацыі прэзідэнта, Кабінета міністраў і
Вярхоўнай Рады, а іншая частка пачала ачапляць прылеглыя да цэнтра вуліцы. У ачапленні апынулася і Ліда з сяброўкай.
«Я падышла да сілавікоў і, усміхнуўшыся, сказала: «Хлопцы, я буду вас тут ахоўваць!». Хтосьці з байцоў фыркнуў: «Ты хто такая? Зараз па башцэ атрымаеш!». З боку гэта выглядала камічна: мініяцюрная дзяўчына (мой рост 160 сантыметраў, а вага 48
кілаграмаў) стаіць перад рослымі байцамі ў латах, маючы намер іх затрымаць», -
сказала дзяўчына.
«Я да гэтага часу здзіўляюся, як ён захаваў у памяці мой нумар? А было так:
мяне ўбачыла знаёмая і стала прасіць, каб мы з сяброўкай ўцякалі ад "Беркута". Я крыкнула ёй: "Усё ў парадку, не хвалюйся!" Тады яна папрасіла мой нумар тэлефона. Я
прадыктавала, і Андрэй запомніў лічбы на слых!» - распавяла Ліда.
Акрамя таго, па словах Андрэя, цяпер усе беркутаўцы нервова знясіленыя: дзяжураць на вуліцы па дзве гадзіны, затым ім даюць дзве гадзіны адпачыць і зноў гоняць на дзяжурства, яшчэ і дрэнна
кормяць.
Па словах Ліды, яна радуецца кароткім сустрэчам з Андрэем, але згоды выйсці замуж не дае. «Толькі пасля таго, як ён напіша рапарт аб звальненні», - заявіла дзяўчына. Спецназавец аджартоўваецца, але выконваць патрабаванне каханай не
спяшаецца.
gordonua.com