«Крамбамбуля» выступіць на Еўрамайдане

22 снежня беларусы выйдуць на адну сцэну з такімі ўкраінскімі гуртамі, як ТНМК, Мотор'ролла, KOZAKsystem, Гайдамакі, Ролекс.



krambambulia.jpg

Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ. Раней на сцэне Еўрамайдану ўжо выступаў іншы вядомы беларускі гурт — «Ляпіс Трубяцкой».
Пратэсты ў Кіеве пачаліся месяц таму, пасля таго, як урад прыпыніў падрыхтоўку падпісання асацыяцыі з Еўрасаюзам. 30 лістапада спецназ разагнаў акцыю на Майдане Незалежнасці, пасля чаго пратэсты набралі новую моц.
euroradio.fm