У Кіеве — чарговае Народнае веча
На Народнае веча ў Кіеве прыйшлі тысячы чалавек. Як перадае УНІАН, па стане на 12.00 на Майдане сабралася каля 10 тысяч чалавек, але людзі працягваюць прыбываць, нягледзячы на дождж, які ідзе ў Кіеве.
Людзі прыходзяць на масавыя мерапрыемствы ў цэнтры Кіева штотыдзень ад 24 лістападу, калі адбылася першая шматтысячная акцыя з патрабаваннем да ўкраінскіх уладаў падпісаць пагадненне пра асацыяцыю з Еўразвязам.
На вечы запланаваны выступы лідараў апазіцыі, святароў, грамадскіх дзеячаў. Плануецца, што са сцэны будзе абвешчаны план дзеянняў Майдана на бліжэйшы час.