Украіна. Распачата крымінальная справа па факце збіцця Луцэнкі

Пракуратура Кіева ўзбудзіла крымінальную справу па факце збіцця былога кіраўніка МУС Украіны Юрыя Луцэнкі. Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прэс-службу ведамства.



w640_r1_s.jpg

У ноч на 11 студзеня Луцэнка, які цяпер узначальвае апазіцыйны рух «Трэцяя ўкраінская рэспубліка», быў збіты байцамі спецаддзелу міліцыі «Беркут» каля Святошынскага раённага аддзелу міліцыі ў Кіеве. У палітыка дыягнаставалі тры гематомы на галаве і закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Ён быў дастаўлены ў шпіталь.


Інцыдэнт адбыўся падчас сутычкі паміж міліцыяй і апазіцыяй. Пратэстоўцы, у асноўным актывісты правай партыі «Свабода», сабраліся каля каля будынку Святошынскага раённага суду ў Кіеве ў чаканні прысуду ў справе так званых «васількоўскіх тэрарыстаў» — трох жыхароў гораду Васількоў у Кіеўскай вобласці, якія абвінавачваліся ў падрыхтоўцы падрыву помніка Леніну ў Барыспалі ў 2011 годзе.

Паводле версіі следства, ім не ўдалося ажыццявіць задуманае, паколькі мясцовыя ўлады дэмантавалі манумент самі.


Калі вечарам у пятніцу суд абвясціў прысуд — па шэсць гадоў пазбаўлення волі кожнаму — дэманстранты пачалі кідаць у «беркутаўцаў» рознымі прадметамі, разгойдваць іх аўтобусы і пырскаць фарбай на лабавыя шыбы.


Пасля снежаньскіх сутыкненняў на Майдане «Беркут» стаў вельмі непапулярны сярод апазіцыянераў, якія лічаць яго прыладай рэжыму Януковіча.


Міліцыя ў адказ дзейнічала жорстка.


«Байцы “Беркута” білі ўсіх запар, у тым ліку жанчын і старых. Пераследавалі мінакоў і збівалі тых, хто ужо ляжаў на зямлі», — распавёў журналістам дэпутат Лявонаў. У яго самога засталіся сінякі на нагах, вопратка парваная і ўся ў гразі.
 


Інтэрв’ю з жонкай Юрыя Луцэнкі Ірынай:

 

www.svaboda.org