Флэш-моб у Віцебску: актывісты адчынілі паліклікніку, пабудаваць якую ўлады абяцаюць ужо некалькі год
У Віцебску ў жылых мікрараёнах Білева-1, Білева-2 і Білева-3 існуе вялікая патрэба пабудовы паліклінічнага комплексу. Жыхары мікрараёнаў, якіх налічваецца каля 20 тысяч чалавек, вымушаныя ездзіць
у паліклінікі ў іншыя часткі гораду. Пры гэтым бліжэйшыя паліклінікі вельмі перагружаныя, а грамадскі транспарт ходзіць з праблемамі.