Ва ўсіх сталічных паліклініках да канца 2016 года з'явяцца электронныя чэргі

Да канца 2016 года ў паліклініках Мінска будзе ўстаноўлена яшчэ 100 камплектаў сістэмы «Электронная чарга». У выніку на пачатак наступнага года ўсе медустановы будуць мець электронную чаргу.

12_images_stories_blogi_2016_2016_09_11_thumb_medium250_0.jpg


На сённяшні дзень мінскія паліклінікі аздобленыя 81 камплектам сістэмы «Электронная чарга». Такія комплексы набываюцца за кошт мясцовых бюджэтных сродкаў. Адна такая сістэма складаецца з тэрміналу, які выдае пацыенту талон з парадкавым нумарам, і інфармацыйнага табло, на якім адлюстроўваецца нумар чаргі.
Кожная паліклініка самастойна прымае рашэнне аб тым, якую чаргу будзе ўпарадкоўваць сістэма. Для некаторых гэта актуальна для клініка-дыягнастычнай лабараторыі, для іншых найбольш важнае значэнне мае абсталяваць яе працэдурны кабінет, а трэція, напрыклад, абяруць траўма-хірургічнае аддзяленне.
Нагадаем, першапраходцамі ў выкарыстанні такой сістэмы сталі сталічныя банкі.
Паводле belnovosti.by