«Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркi — пра паўгода ў эміграцыі
Адразу пасля леташніх выбараў некаторыя беларускія музыкі ў мэтах бяспекі з’ехалі за мяжу — думалі, што на кароткі час, але засталіся там надоўга. AFISHA.TUT.BY паразмаўляла з галасамі беларускага пратэсту, якія не ў краіне ўжо больш за паўгода: запыталіся, чаму эмігравалі, чым жывуць і як уяўляюць той дзень, калі вернуцца ў Беларусь.