Shuma адсвяткуе «Альбом года» сольным канцэртам
27 мая этна-электронны гурт Shuma ў межах вялікага сольнага выступа ў Мінску прэзентуе публіцы свой новы альбом "Сонца". Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы інтэрнэт-аператара "Атлант Тэлекам".
Канцэрт можна лічыць своеасаблівым працягам узнагарод Experty.by, на якіх дэбютны дыск Shuma "Жніво" (2015) перамог у галоўнай намінацыі "Альбом года". Праца атрымала мноства ўзнёслых водгукаў ад беларускіх і замежных журналістаў, а таксама атрымала ў якасці прыза рэкламна-інфармацыйную падтрымку мерапрыемства ад партнёра ўзнагарод – інтэрнэт-аператара "Атлант Тэлекам". У мінулыя гады аналагічны бонус за лепшыя альбомы года атрымалі Port Mone і Pukstband.
Выступ Shuma адбудзецца ў прасторным ангары "Хуліган", які дазваляе рэалізаваць масштабныя творчыя задумкі калектыву, у тым ліку візуальнае праграмаванне і відэамэпінг. Сяброўскую музычную падтрымку забяспечаць DJ Papa Bo Selektah і Shumaboy.
– распавяла Руся, вакалістка і ідэйны лідар Shuma.
Альбом "Cонца" (preview) – https://soundcloud.com/shuma-by/shuma-2016-album-preview
Гурт Shuma быў заснаваны ў 2012 годзе і працуе ў стылістыцы digital archaica, спалучаючы беларускія народныя песні і сучаснае электронае гучанне. Склад гурта: Руся (вакал, канцэпцыя), Надзея Чугунова (вакал), Аляксей Будзько (бас, клавішныя). Саундпрадусары: Nick Cherny, Alexis Scorpio.
"Атлант Тэлекам" прэзентуе:
Shuma з новым альбомам "Сонца"27 мая ў "Хуліган. Ангар" (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 19.00.Квіткі: 150 тыс. руб. (першыя 100), 200 тыс. руб. (папярэдне), 250 тыс. руб. (у дзень канцэрта)Продаж: "Тэатральная каса" (вул. Калініна 5), "Хуліган" (вул. Кастрычніцкая, 16), а таксама Bezkassira.by, Eventer.by.Інфалінія: +375 29 944 68 13