
Shuma правядзе глабальную онлайн-медытацыю ў суботу
- Культура
- 24-10-2020
Гурт Shuma ў суботу, 24 кастрычніка, правядзе глабальную анлайн-медытацыю, каб падтрымаць усіх, хто напалоханы або стаміўся.

Што будзе ў медытацыі:
Русін голас стане гідам, які правядзе вас па вашым целе, каб знайсці і зняць заціскі,
старажытныя беларускія песні дапамогуць знайсці сувязь з продкамі,
бінауральные рытмы і гукі прыроды расслабяць і наладзяць на добрае,
пяшчотная электроніка звяжа аудыяапавяданне.
"Запрашайце замежных сяброў - медытацыя традыцыйна пройдзе на англійскай мове (але песні як заўсёды на беларускай)", - заклікаюць аўтары праекту.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: