20 гадоў чыноўнікаў скарачалі, скарачалі…
На думку Міхаіла Чыгіра, скарачаць дзяржапарат сапраўды неабходна. Але гэты працэс павінен праходзіць у кантэксце рэформы ўсёй эканомікі. «Малаверагодна, што гэта адбудзецца, —
сказаў у інтэрв'ю сайту ucpb.org экс-прэм'ер
Беларусі. — Ужо таму, што да такога скарачэння трэба сур'ёзна рыхтавацца: вызначацца на якіх накірунках, куды прыстройваць людзей».