У Барысаве на заводзе хочуць скараціць 700 чалавек

З завода "Аўтагідраўзмацняльнік" звальняюць ўсіх пенсіянераў і рабочых, у якіх у 2015 годзе сканчваецца тэрмін кантракту.



0_31.jpg

Адміністрацыя ААТ "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік" рыхтуе масавае скарачэнне 700 рабочых. Аднак маштаб скарачэнняў чакаецца значна большsv, паколькі прадпрыемства мае намер звольніць усіх пенсіянераў і не падоўжыць кантракт рабочым, у якіх яго тэрмін сканчваецца ў 2015 годзе. Цяпер на прадпрыемстве працуюць 2,5 — 3 тысячы чалавек, з якіх пасля масавых звальненняў застануцца толькі тысяча-паўтары.

"Аўтагідраўзмацняльнік" даўно перайшоў на трохдзёнку, прадпрыемства мае запазычанасць па зарплаце.

Каментуючы па просьбе "Беларускай праўды" сітуацыю, старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Бухвостаў выказаў здагадку, што прычынай цяжкага становішча прадпрыемства стала адмова Расіі ад яго паслуг:

"Прадпрыемства вырабляе аўтаагрэгаты, пастаўляюць гідравузлы, гідрасістэмы для аўтамабіляў, у тым ліку і для расійскіх. Магчыма, сыходзяць расійскія заказы, таму што ў Расіі пачынаюць працавацьуласныя прадпрыемствы. Ббеларускія прадпрыемствы, якія працавалі на Расію, пачынаюць калапсаваць ".