Харватыя перакрыла дарогі з Сербіі

З-за бесперапыннага патоку мігрантаў харвацкая паліцыя перакрыла сем з васьмі памежных пераходаў з Сербіяй.



150917170501_croatia_624x351_gettyimages_nocredit.jpg

Раней улады Харватыі заявілі, што не могуць прымаць больш мігрантаў, якія разлічваюць патрапіць праз тэрыторыю краіны ў Заходнюю Еўропу.
На 23 верасня прызначаны экстраны саміт Еўрапейскага саюза, галоўнай тэмай якога стане сітуацыя з мігрантамі.
У гэтай сувязі да мяжы з Сербіяй будуць адпраўленыя дадатковыя падраздзяленні арміі, для перакрыцця ў выпадку неабходнасці.
За апошнія суткі на тэрыторыю Харватыі, як паведамляецца, увайшлі каля 7300 чалавек. Харвацкія ўлады заявілі, што мігранты павінны падаць дакументы на прадастаўленне прытулку, інакш яны будуць разглядацца як парушальнікі мяжы. Раней Харватыя заяўляла, што мігрантам будзе дазволена працягнуць шлях у іншыя краіны ЕС праз яе тэрыторыю.
Паводле "Нашай Нівы", рускай службы Бі-бі-сі