Еўрасаюз можа адмяніць санкцыі супраць Лукашэнкі
Фармальнае рашэнне еўрапейскія дыпламаты могуць прыняць ужо на наступным тыдні.
Еўрасаюз можа адмяніць шэраг санкцый у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і краіны ў цэлым, у тым ліку дазволіць яму ўезд на тэрыторыю ЕС, паведамляе "РИА Новости" са спасылкай на агенцтва Reuters.
Фармальнае рашэнне па пытанні зняцця санкцый можа быць прынята на наступным тыдні ў ходзе сустрэчы еўрапейскіх дыпламатаў. Яны таксама могуць прыняць рашэнне аб працягу санкцыйнага рэжыму, які заканчваецца 31 кастрычніка, але адкласці ўступленне гэтага рашэння ў сілу на год.
Меркавалася, што Еўрасаюз абмяркуе будучыню дзеючага супраць Беларусі рэжыму санкцый не раней прэзідэнцкіх выбараў у краіне, прызначаных на 11 кастрычніка.
Падставай для перагляду санкцыйных рэжыму можа стаць вызваленне з турмы экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча і яшчэ пецярых палітвязняў.
Санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва ўведзеныя амаль дзесяць гадоў таму і ў кастрычніку 2014 года падоўжаныя да 31 кастрычнік 2015-га, што ЕС звязаў з абвінавачваннямі ў значным парушэнні правоў чалавека ў краіне і ў незахаванні вяршэнства права і прынцыпаў дэмакратыі. Санкцыі ўключаюць эмбарга на пастаўкі зброі і абсталявання для праваахоўных органаў, а таксама замарозку актываў і забарону на ўезд у ЕС асобам, якіх Еўразвяз лічыць адказнымі за парушэнні правоў чалавека. Акрамя таго, замарожаныя актывы шэрагу юрыдычных асоб. У пачатку жніўня ЕС выключыў 24 асобы са спісу індывідуальных санкцый.