914-ты дзень вайны. Расія ўдарыла па гатэлі і шматпавярховіку ў Краматорску, пацярпелі чацвёра журналістаў Reuters

Таксама пад заваламі знаходзіцца журналіст з Вялікабрытаніі. Украіна хоча атрымаць ад Захаду дазвол на выкарыстанне далёкабойных ракет Storm Shadow, каб паражаць цэлі ў глыбіні Расіі. Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. 

Наступствы расійскага ўдару па гатэлі і шматпавярховіку ў Краматорску

Наступствы расійскага ўдару па гатэлі і шматпавярховіку ў Краматорску

Расія ў ноч на 25 жніўня нанесла ракетныя ўдары па некалькіх гарадах і раёнах Украіны

Як паведамляе Генштаб УСУ, «у ноч на 25 жніўня 2024 года праціўнік абстраляў прыфрантавыя раёны Украіны ракетамі розных тыпаў. Атакаваныя Чарнігаўская, Сумская, Харкаўская, Данецкая вобласці. Праціўнік выкарыстаў ракеты наземнага базіравання з Варонежскай і Растоўскай абласцей: крылатую ракету «Іскандэр-К», балістычную ракету «Іскандэр-М» і шэсць кіраваных авіяцыйных ракет Х-59/Х-69 з паветранай прасторы Курскай і Белгарадскай абласцей. У выніку актыўнага супрацьдзеяння Сіл абароны Украіны большасць ракет не дасягнулі цэляў».

Варонежскую вобласць атакавалі беспілотнікі

У Астрагожскім раёне Варонежскай вобласці на тэрыторыі трох паселішчаў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі для ліквідацыі наступстваў начнога нападу беспілотнікаў, паведаміў губернатар Аляксандр Гусеў, піша Бі-бі-сі.

Паводле яго даных, "з-за падзення фрагментаў" БПЛА пачаўся пажар, які выклікаў "дэтанацыю выбухованебяспечных аб'ектаў".

Мінабароны Расіі заявіла аб пяці збітых за ноч беспілотніках над тэрыторыяй Варонежскай вобласці.

Глядзіце таксама

У Краматорску ў выніку расійскага абстрэлу разбураны гатэль і пашкоджаны шматпавярховік

Па дадзеных украінскіх уладаў, пацярпелі чацвёра журналістаў агенцтва Reuters, грамадзяне Украіны, ЗША, Латвіі і Германіі. Пад заваламі знаходзіцца журналіст з Вялікабрытаніі. На месцы працягваюцца пошукава-выратавальныя работы.

У Харкаве і Чугуеве ў выніку расійскага абстрэлу паранены пяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Крыніца: telegram

УСУ: Расія атакавала ракетамі востраў Змяіны

Па заяве паветранага камандавання «Поўдзень» ВСУ, у ноч на 24 жніўня 2024 года расійскія далёкія бамбавікі Ту-22М3 выпусцілі чатыры крылатыя ракеты Х-22 па раёне вострава Змяіны ў Чорным моры.

Акрамя таго, былі нанесеныя ўдары авіябомбамі па Херсонскай вобласці.

Аб наступствах расійскіх удараў украінскія вайскоўцы не паведамляюць.

У заяве таксама сказана, што за мінулыя суткі супрацьпаветраная абарона поўдня Украіны збіла пяць разведвальных БПЛА: "ZALA" - 2, "Supercam" - 1, "Арлан-10" -1, "Мерлін" - 1, а таксама два ўдарныя БПЛА " Ланцэт».

Украіна хоча атрымаць ад Захаду дазвол на выкарыстанне далёкабойных ракет Storm Shadow, каб паражаць цэлі ў глыбіні Расіі

Гэта, як мяркуюць у Кіеве, можа прымусіць Маскву пайсці на перамовы аб спыненні баявых дзеянняў. Аб гэтым піша The Guardian.

Высокапастаўленыя ўкраінскія чыноўнікі кажуць аб "паказальным удары" і лічаць, што Крэмль задумаецца аб перамовах, толькі калі вырашыць, што Украіна здольная "пагражаць Маскве і Пецярбургу". Выданне зазначае, што гэтую стратэгію не падтрымліваюць ЗША.