Дасье ў карыкатурах: Надзеі і параза Венгерскага паўстання

Гэты год як ніякі іншы багаты на рэвалюцыйныя і пратэсныя падзеі. Нядзіўна, што вялікую цікавасць выклікала нават не круглая гадавіна славутага вугорскага паўстання 1956-га.


Большасць гісторыкаў галоўнай прычынай бунту лічаць рэпрэсіўную палітыку кіраўніка сацыялістычнай Венгрыі Маціяша Ракошы, якога празвалі «лепшым вучням Сталіна». Той усталяваў у краіне асабістую дыктатуру, займаючыся капіяваннем сталінскай мадэлі кіравання. У выніку ў гады кіравання Ракошы толькі ў 1952 годзе ў Венгрыі было рэпрэсавана больш за 540 тысяч чалавек — кожны васямнаццаты грамадзянін! За 2,5 гады да бунта ў краіне з насельніцтвам 9,5 млн пракуратура ўзбудзіла справы супраць 1,5 мільёнаў чалавек. Каля 400 тыс. венграў атрымалі розныя тэрміны турэмнага зняволення або лагераў, адпрацоўваючы іх у асноўным у шахтах. Тым часам афіцыйная прапаганда малявала палкую любоў народа да любімага правадыра. Вось адзін з характэрных плакатаў таго часу.

1_340.jpg


ХХ з'езд КПСС выклікаў працэсы дэсталінізацыі, у тым ліку і ў Венгрыі. Ракошы адправілі ў адстаўку, аднак гэта не спыніла рост крытычных настрояў у асяроддзі студэнцтва і інтэлігенцыі. 23 кастрычніка 1956 года ў Будапешце пачалася дэманстрацыя, у якой прынялі ўдзел 200 тысяч чалавек. Вялікая група дэманстрантаў паспрабавала ўварвацца ў Дом радыё, каб у эфіры былі агучаны іх праграмныя патрабаванні. Гэтая спроба прывяла да сутыкнення з супрацоўнікамі дзяржбяспекі. Падчас сутычак частка венгерскіх вайскоўцаў перайшла на бок паўстанцаў, што дазволіла ім перахапіць ініцыятыву. Краіну ахапіла паўстанне, сімвалам якога стаў знос помніка Сталіна, якому зваршчыкі адпілілі ногі.Так бачаць гэтую сцэну ў сучасных коміксах.

2_314.jpg


Ноччу 23 кастрычніка 1956 года кіраўніцтвам Вугорскай партыі працоўных было прынята рашэнне прызначыць прэм'ер-міністрам Імрэ Надзя, якому былі ўласцівыя рэфарматарскія погляды. Надзя паспрабаваў узяць пад кантроль рэвалюцыйныя працэсы ў краіне. Мясцовыя партыйныя органы ўлады (таксама з-за рэальнай пагрозы смерці) на той час разбегліся, а на іх месцах узнікла стыхійнае народнае самакіраванне, у тым ліку рабочыя камітэты на прадпрыемствах. Звонку гэта нагадвала тую самую, апісаную класікамі марксізма, уладу рабочых, што вельмі трывожыла савецкіх прапагандыстаў. Таму пасля падаўлення паўстання быў створаны цэлы пул карыкатурыстаў, якія павінны былі прадставіць гэты перыяд у гісторыі Венгрыі як разгул жудаснай злачыннасці. Вось так, паводле афіцыйных карыкатурыстаў, выглядалі вуліцы венгерскіх гарадоў у той час.

3_291.gif


Неўзабаве ўрад Надзя прыняў рашэнне аб выхадзе Венгрыі з Варшаўскага дагавора і звярнуўся ў ААН з просьбай аб дапамозе ў абароне суверэнітэту. У адказ савецкая місія стварыла лаяльны Маскве ўрад, які заклікаў Маскву ўвесці ў краіну часці савецкай арміі. Пачалося падаўленне паўстання, што было не проста, асабліва ў Будапешце. Тут войскі сустрэлі ўпарты супраціў. Ім давялося прымяняць агнямётную зброю, запальныя і дымавыя снарады. 8 лістапада пасля жорсткіх вулічных баёў былі задушаныя апошнія агмені супраціву. Хуткай лакалізацыі паўстання таксама спрыяў той факт, што асабісты склад венгерскай арміі, як правіла застаўся, нейтральным. У асноўным на вуліцах змагаліся цывільныя, студэнты і рабочыя. Іх гераізм настолькі ўразіў Захад, што чалавекам года часопіс Time прызнаў ананімнага вугорскага байца за свабоду.

4_277.jpg


Зрэшты, у чымсьці ўзнагарода Time была сімвалічнай кампенсацыяй за пасіўнасць Захада ў венгерскім пытанні. На той момант заходні лагер быў расколаты з-за нежадання Штатаў падтрымаць англа-ізраільска-французскую інтэрвенцыю ў зону Суэцкага канала. 27 кастрычніка адміністрацыя Эйзенхаўера абвясціла палітыку неўмяшання, пра што пасол ЗША ў Маскве апавясціў савецкае кіраўніцтва. Рэагуючы на такія крокі Белага Дома, нейкі амерыканскі карыкатурыст таго часу выявіў Мікіту Хрушчова, які крычыць «Няхай жывуць Злучаныя Штаты!»

5_263.jpg


Нягледзячы на суровыя расправы над удзельнікамі паўстання (каля 350 чалавек былі пакараны, уключаючы Імрэ Надзя) яшчэ да афіцыйнага падзення сацыялістычнага рэжыму нават у асяроддзі камуністаў падзеі 56-га разглядаліся як акт вызваленчай барацьбы.
У ліпені 1989 года Імрэ Надзь і іншыя лідары паўстання былі ўрачыста перапахаваныя і аб'яўлены нацыянальнымі героямі Венгрыі. Некаторыя ўдзельнікі паўстання сталі буйнымі палітыкамі, партыйнымі лідарамі, дэпутатамі, грамадскімі дзеячамі, а адзін нават прэзідэнтам.
Але на гэтым гісторыя паўстання не скончылася. З часам з спадчынай паўстання здарыліся незвычайныя рэчы. Сучасныя венгерскія палітыкі палітыкі імкнуцца эксплуатаваць паўстанне ў сваіх прагматычных мэтах. Так, цяперашні папулісцкі прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан актыўна параўноўвае тагачасную савецкую інтэрвенцыю з ціскам на Венгрыю з боку Бруселя. У сваю чаргу апазіцыя праводзіць паралелі паміж рэпрэсіўнай палітыкай Ракошы і Орбана. Дарэчы, часам Орбан сапраўды мімаволі паўтарае жэсты лідара сталінскай Венгрыі.

6_168.jpg