Дасье ў карыкатурах: Рэвалюцыя трансгендэраў

Многія яшчэ не адаптаваліся да інстытута аднаполых шлюбаў, як Амерыка пачала крыжовы паход за правы трансгендэраў.

zastavka_36.jpg


Нагадаем, трансгендэр — гэта, прымітыўна кажучы, чалавек, які, быў народжаны як прадстаўнік аднаго полу, але адчувае сябе асобай супрацьлеглага. Упершыню такія людзі пачалі фарміраваць свае арганізацыі прыкладна ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Першапачаткова іх праграма абмяжоўвалася вонкава камічным патрабаваннем — даць права мужчынам насіць жаночую вопратку і адпаведна жанчынам мужчынскую. Пазней трансгендэры сталі часткай ЛГБТ руху, які вылучаў ужо палітычныя патрабаванні.Упершыню трансгендэры ў ЗША гучна заявілі пра сябе ў 2013-м, калі запатрабавалі для школьнікаў, якія лічаць сябе дзяўчынкамі, наведваць жаночыя прыбіральні. Кансерватыўная Амерыка рэагавала у тым ліку і карыкатурамі, на якіх ахвотна выяўляліся маньякі і вычварэнцы, якія, нібыта, абавязкова скарыстаюцца новымі правіламі. Малюнак з рэсурсу Joyreactor.

1_383.jpeg

Самі трансгендэры і іх прыхільнікі ў сваю чаргу звярталі ўвагу на нездаровыя меры, якія прымалі ў кансерватыўных штатах. Тут адміністрацыі школ абавязалі глядзець, каб у жаночыя прыбіральні не траплялі асобы мужчынскага полу. Гэта адразу выклікала каскад жартаў наконт кантролю генеталій з боку чыноўнікаў. Карыкатура Maimy Herald.

2_354.jpg


Пакуль пры ўладзе знаходзіліся дэмакраты, правы трансгендэраў са скрыпам, але пашыраліся. Гендэрная палітыка цалкам змянілася пры Трампе, які забараніў трансгендэрам цягнуць лямку. Трэба прызнаць, што Трамп кіраваўся нейкай логікай. Па-першае, салдатам-трансгендэрам патрэбныя асаблівыя ўмовы, што дорага абыходзіцца бюджэту. Акрамя таго, некаторыя псіхіятры лічаць, што паводзіны трансгендэраў з“ўляюцца своеасаблівым псіхічным адхіленнем. Адсюль пытанне аб устойлівасці іх псіхікі і мэтазгоднасці допуску вайскоўцаў-трансгендэраў да зброі, тэхніцы і сакрэтнай інфармацыі. Так ці інакш, рашэнне Трампа выклікала ў лібералаў істэрыку, якая знайшла адлюстраванне ў карыкатурах. Мастак Sietle Times выявіў як Трамп адмаўляецца ад пахавання жаўнера-трансгендэра.

3_324.jpg


І вось новы паварот у гэтай галіне. Адміністрацыя Байдэна адразу ж выказала гатоўнасць пашыраць правы трансгендэраў. Ім ужо зноў дазволілі насіць ваенную форму. Акрамя таго абраны прэзідэнт вылучыў кандыдатуру трансгендэра Рейчел Левайн на пасаду памочніка міністра аховы здароўя. Калі прапанова Байдэна будзе зацверджана Сенатам, Левайн стане першым трансгендэрам, якая заняла федэральны пост у ЗША. Выява Рейчел адразу набыла ў выданнях лібералаў (напрыклад, у NBC News) рысы святой.

4_310.jpg

І гэта толькі кветачкі. Яшчэ ў рамках выбарчай кампаніі Байдэн казаў: «Калі 8-гадовае дзіця вырашае:«Я хачу быць трансгендэрам», то тут не павінна быць ніякай дыскрымінацыі». Аднак галоўныя рэформы пакуль пачаліся ў свеце спорту. 22 студзеня новы прэзідэнт падпісаў указ, накіраваны на «прадухіленне і барацьбу з дыскрымінацыяй па прыкмеце гендэрнай ідэнтычнасці ці сексуальнай арыентацыі». Дакумент дазволіць трансгендэрам займацца спортам і выступаць на спаборніцтвах. Такім чынам уроджаныя мужчыны з усімі антрапаметрычныя мужчынскімі данымі могуць удзельнічаць у спаборніцтвах нароўні з жанчынамі. Папулярны мультсерыял South Park ужо выявіў тыповага пераможцу будучых жаночых турніраў.

5_290.webp

Пакуль цяжка сказаць, як далёка зойдзе кампанія дэмакратаў за правы трансгендэраў. У тым ліку з-за чаканага супраціву з боку кансерватараў. У свой час пры Рональдзе Рэйгане кансерватарам, напрыклад, удалося спыніць сексуальную рэвалюцыю 60-70-х і моцна затармазіць рух феміністак. У сваіх агітацыйных матэрыялах прыхільнікі класічнай маралі ўжо заклікаюць ператварыць кожную прыбіральню ў лінію фронта з трансгендэрамі.

6_190.png


Таму, напэўна, вырашальная схватка яшчэ наперадзе. Зрэшты, на двары цяпер не 80-я і таму таксама нельга выключыць, што феномен субкультуры трансгендэраў не будзе выклікаць шоку. Тады нам давядзецца жыць у новым, абсалютна незнаёмым свеце.