Галасаванне як аргазм
Праз сем гадоў праўлення кіроўнай кааліцыі — tripartito (цяперашні каталонскі ўрад складаецца з прадстаўнікоў трох партый: сацыялістаў, рэспубліканцаў і зялёных) —
Каталонія знаходзіцца на пераломе. Да ўлады вяртаюцца правыя.
Праз сем гадоў праўлення кіроўнай кааліцыі — tripartito (цяперашні каталонскі ўрад складаецца з прадстаўнікоў трох партый: сацыялістаў, рэспубліканцаў і зялёных) —
Каталонія знаходзіцца на пераломе. Да ўлады вяртаюцца правыя.
Калі нічога сенсацыйнага не здарыцца, пасля выбараў 28 лістапада кіраваць краем будуць памяркоўныя нацыяналісты з партыі «Канвергенцыя і Саюз» (CiU). Прынамсі зараз усе
сацыялагічныя прагнозы на іх карысць. CiU здольная атрымаць 63–65 месцаў у парламенце (усяго каталонскі корпус складаецца з 135 дэпутатаў) і стаць гаспадаром у аўтаноміі. Такім чынам, CiU
адновіць статус-кво, парушаны левымі партыямі сем гадоў таму. Раней, з часу абвяшчэння аўтаноміі Каталоніі ў 1976-м, «Канвергенцыя і Саюз» без перапынку 26 гадоў кантралявала
генералітэт (так называецца мясцовы ўрад).
У сваю чаргу, усе партыі блоку tripartito нешта губляюць. Сацыялісты могуць разлічваць хіба што на 20 працэнтаў (30–31 мандат). Раней у іх было 37. Зялёныя і іх саюзнікі з партыі
Аб’яднаныя левыя (ICV—EUiA) будуць мець столькі ж, колькі і мелі, — сем мандатаў. Найбольшыя электаральныя страты ў нацыяналістаў з партыі «Левыя рэспубліканцы
Каталоніі» (ERС). Іх фракцыя ў будучым парламенце паменшыцца больш чым удвая — з 23 да 9 мандатаў.
Што тычыцца іншых палітычных гульцоў Каталоніі, то Народная партыя (РР), якая традыцыйна выступае супраць пашырэння суверэнітэту Каталоніі, будзе мець трэцюю па колькасці дэпутатаў групу (прыкладна
14 мандатаў). Павялічыць сваё прадстаўніцтва і іншая антыкаталонская партыя — Ciutadans — Грамадзянская партыя. Гэта маладая фармацыя, якая змагаецца за роўныя правы
каталонскамоўных і іспанамоўных жыхароў краю (як правіла, гэта нашчадкі працоўных эмігрантаў, якія прыехалі сюды ў 1960-я гады з іншых іспанскіх правінцый).
Відавочны правал галоўнай партыі незалежнікаў на фоне ўздыму лаяльных Мадрыду партый — добрая ілюстрацыя падзення цікавасці да тэмы незалежнасці. У шмат чым такая фрустрацыя звязаная з лёсам
новай рэдакцыі Статута пра аўтаномію, які быў прыняты ў часы tripartito. Тэкст статуту, які абвяшчаў каталонцаў асобнай нацыяй і надаваў ім права на асобную фіскальную палітыку і ўласную палітыку ў
рамках ЕС, у штыкі быў сустрэты ў цэнтры. Кіраўніцтва РР звярнулася са скаргай у Канстытуцыйны трыбунал, які пасля доўгай паўзы выкрасліў з тэксту закону шэраг ключавых параграфаў. Пратэсты супраць
такога сваволля не набылі паслядоўнага характару.
Сацыялісты — галоўныя аўтары Статута пра аўтаномію — увогуле кажуць, што ва ўмовах рэцэсіі незалежніцкі праект небяспечны.
Толькі «Левыя рэспубліканцы Каталоніі» захавалі незалежніцкую рыторыку. ERС абяцае ў выпадку новай рэдакцыі tripartito навязаць кааліцыянтам «сапраўды дыскусію аб
незалежнасці». З улікам таго, што патэнцыйныя саюзнікі, прынамсі сацыялісты, асцярожна ставяцца да такіх тэмаў, усё гэта выглядае мала рэальным.
Што да CiU, якая таксама лічыць сябе нацыяналістычнай партыяй, то яна клянецца пасля перамогі заняцца выпрацоўкай саліднай юрыдычнай базы. Гэта, быццам, з аднаго боку, дазволіць прымаць законы на
карысць пашырэння правоў рэгіёну. З другога — юрыдычна не дазволіць цэнтру адмяніць іх. Таксама правыя выступаюць за новы пакт паміж Мадрыдам і Барселонай у галіне падатковай палітыкі.
На першы план у дадзенай кампаніі вышлі тэмы крызісу, экалогіі, міграцыі, адукацыі і правоў царквы.
Найбольш цікавай падаецца дыскусія пра эмігрантаў. Так здарылася, што гістарычна каталонскі нацыяналізм быў левым рэспубліканскім рухам, які супрацьстаяў касцільскай манархіі і Касцёлу. Цяпер, калі ў
Каталоніі, з’явіліся першыя камуны, дзе эмігрантаў больш за тутэйшых, яны вымушаныя шукаць нейкі рэцэпт, як стварыць тут каталонскую ідэнтычнасць. Вялікая роля адводзіцца мове. Выключна тыя,
хто здаў іспыт на веданне каталонскай мовы, могуць, па ідэі патрыётаў, атрымаць карту побыту і нават права кіраваць машынай.
Нягледзячы на тое, што вынікі выбараў, па вялікім рахунку, вядомыя ўжо зараз, цікавасць да іх вельмі вялікая. Калі верыць апытанням, да 74 працэнтаў выбаршчыкаў збіраюцца прыйсці ў дзень галасавання
на ўчасткі. Такі высокі працэнт звязны з некаторымі аспектамі цяперашняй кампаніі. На гэты раз у выніку дэмаграфічных цыклаў сярод выбаршчыкаў будзе вялікая група маладых людзей, якія прагаласуюць
упершыню (каля 120 тысяч). Гэта прымусіла спецыялістаў па палітычнаму піяру прыдумаць рэкламу, накіраваную на маладую аўдыторыю. Як следства — выбарчая кампанія стала больш цікавай і
каларытнай.
Так, сацыялісты выпусцілі плакаты, на якіх іх лідэр намаляваны як супергерой: яго так і называюць — SuperMontilla. У адным з ролікаў сацыялістаў сцвярджалася, што галасаванне за іх партыйны
спіс можа выклікаць аргазм. Кансерватары запусцілі кампутарную гульню, галоўны персанаж якой, правадыр РР, змагаецца з сацыялістамі і эмігрантамі (гульню, праўда, хутка забаранілі). Нарэшце, лідэр
партыі «Каталонская салідарнасць» (Solidaritat Catalana) Жаан Лапорта, былы прэзідэнт футбольнага клубу «Барселона», узяў у сваю каманду порназорку, якая час ад
часу паказвала стрыптыз на публіцы.