Глядзець нельга забараніць

У 2006 годзе беларускія ўлады па просьбах царквы знялі з пракату фільм «Код Да Вінчы» рэжысёра Рона Ховарда па матывах рамана Джона Браўна. Ці чакае той жа лёс новы фільм «Анёлы і дэманы», які выйшаў у пракат 6 мая?

Стваральнікі стужкі нават не хаваюць, што маюць намер працягваць эксплуатаваць залатую жылу, якую адкрылі. Гаворка вядзецца пра шакуючую рэвізію традыцыйных поглядаў на гісторыю царквы. Фабула «Кода Да Вінчы» — вайна Касцёла з нашчадкамі Ісуса Хрыста, які быццам ажаніўся з Марыяй Магдаленай і меў ад яе дзіця.



9cc138f8dc04cbf16240daa92d8d50e2.jpg

У 2006 годзе беларускія ўлады па просьбах царквы знялі з пракату фільм «Код Да Вінчы» рэжысёра Рона Ховарда па матывах рамана Джона Браўна. Ці чакае той жа лёс новы фільм «Анёлы і дэманы», які выйшаў у пракат 6 мая?
Стваральнікі стужкі нават не хаваюць, што маюць намер працягваць эксплуатаваць залатую жылу, якую адкрылі. Гаворка вядзецца пра шакуючую рэвізію традыцыйных поглядаў на гісторыю царквы. Фабула «Кода Да Вінчы» — вайна Касцёла з нашчадкамі Ісуса Хрыста, які быццам ажаніўся з Марыяй Магдаленай і меў ад яе дзіця.

«Анёлы і дэманы» працягваюць лінію. Галоўным героем зноў з’яўляецца гарвардскі прафесар Роберт Лангдон, якога іграе Том Хэнкс. Да яго звяртаецца па дапамогу Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследаванняў. Яе супрацоўнік быў забіты пры загадкавых абставінах. Забойства, як высвятляе навуковец, нейкім чынам звязана з ордэнам ілюмінатаў.
Ілюмінаты сапраўды калісьці існавалі: некалькі тайных груповак XVII–XVIII стагоддзя. У 1650 годзе ў Рыме была раскрытая змова праціўнікаў Папы. Яе касцяк складалі вучоныя, якія лічылі, што царква тармозіць навуковы працэс, не дае людзям даведацца праўду. Іх называлі ілюмінаты (ад лацінскага illuminati — «прасветленыя», «тыя, хто нясе святло»). Нягледзячы на рэпрэсіі, некаторым сябрам арганізацыі пашанцавала збегчы за мяжу, дзе яны працягнулі сваю дзейнасць.
Апісаны фрагмент гісторыі ілюмінатаў — гэта ў большай ступені легенда. Дакладна, аднак, вядома, што ў 1776 годзе ў Баварыі быў заснаваны ордэн ілюмінатаў, што займаўся прапагандай ідэі дасканаласці чалавека, якому быццам не патрэбныя ні рэлігія, ні дзяржава.
Цікава, што заснавальнік ордэна быў калісьці езуітам і, магчыма, папросту хацеў адпомсціць Папе за забарону ў 1773 годзе ордэна езуітаў.
Пасля таго, як у ордэн уступіў адзін нямецкі князь, быць ілюмінатам стала вельмі модна ў арыстакратычных салонах. Ілюмінатам лічыўся, напрыклад, Гётэ. Аднак праз некаторы час сябры ордэну перасварыліся. Сам заснавальнік Вейсгаупт апынуўся ў цэнтры скандалу (ад яго зацяжарала стрыечная сястра). Між тым, незадаволеныя дыктатам заснавальніка шараговыя ілюмінаты данеслі пра канспіратыўную групу ўладам. Баварскі ўрад ордэн забараніў, а сам Вейсгаупт збег за мяжу, дзе і памёр у 1830 годзе.
Аднак да гэтага часу ўжо адбылася Вялікая французская рэвалюцыя, і шматлікія кансерватыўныя гісторыкі ў пошуках яе прычын прапанавалі версію тайнай змовы. Нібыта сакрэтныя арганізацыі, у шэраг якіх уваходзілі ілюмінаты, правакавалі народны выбух і падзенне дынастыі. Увогуле, іх канчатковай мэтай было стварэнне сусветнага ўраду.
З тых часоў спекуляцыі вакол тэорыі змовы ніколі не прыпыняліся. Ілюмінатам нават прыпісвалі стварэнне ЗША (на гербе ЗША сапраўды выяўлена вока — знак ілюмінататаў) і нават арганізацыю Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі.
Цікава, што ў 1896 годзе ў Дрэздэне ордэн быццам быў адноўлены. На цяперашні дзень некалькі груповак называюць сябе ілюмінатамі.
Таямнічы і загадкавы імідж ордэну актыўна эксплуатаваўся і эксплуатуецца ў масавай культуры. Ілюмінаты — героі шматлікіх мастацкіх твораў, фільмаў і нават кампутарных гульняў.
Вось з якімі людзьмі даводзіцца змагацца нашаму прафесару Лангдону. Яны задумалі ні больш ні менш — узарваць  рэзідэнцыю Папы ў Ватыкане. Зрабіць гэта яны збіраюцца з дапамогай рэчыва, якое было вынайдзена фізікамі-атамшчыкамі. Усё, што звязана з фізікай, — самая слабая частка. Затое яна кампенсуецца добрай фабулай і цудоўным апісаннем археалагічных помнікаў Рыму. Фактычна гэта цікавы турыстычны гід па вечнаму гораду.

11_81_logo.jpg


Як і трэба было чакаць, Ватыкан не ў захапленні ад экранізацыі трызненняў Джона Браўна. Тым больш царкоўнікаў ужо пачалі даставаць турысты, якія ходзяць па будынках храмаў толькі для таго, каб пабачыць месцы здымак сцэнаў «Анёлаў і дэманаў».
Але старшыня Амерыканскай каталіцкай лігі не заклікаў да байкоту стужкі, як гэта было, калі на экраны выйшаў «Код Да Вінчы». Цяпер ён папросту прапанаваў сябрам грамады інфармаваць адзін аднаго пра наяўнасць антыкаталіцкіх сентыментаў у фільме. Дасюль не зразумелая канчатковая ацэнка фільму з боку Святога прастолу. Галоўная газета Ватыкана «L’Osservatore Romano» напісала, што Касцёл «не ўхваляе фільм». Між тым, папулярная італьянская газета «La Stampa» сцвярджае, што Папа абавязкова выступіць з заклікам байкоту карціны.



З іншага боку, цяжка не пагадзіцца са словамі архіепіскапа Веласіа дэ Паолі, які лічыць, што заклік да байкоту хутчэй стане дадатковай рэкламай. Менавіта так было тры гады таму, калі ў кінатэатрах пачалі паказваць «Код Да Вінчы». У Індыі, Пакістане, Іарданіі, Егіпце, Беларусі фільм забаранілі. Ордэн Opus Dei (менавіта яго сябры ў фільме — галоўныя ворагі Лангдона) выступіў з пратэстам. З-за шуміхі цікавасць да стужкі была папросту шалёнай. Фільм, на здымкі якога пайшло 77 мільёнаў долараў, прынёс ягоным стваральнікам больш за 7 мільярдаў прыбытку. Па ўсяму свету карціну паглядзелі прыкладна 300 мільёнаў чалавек. Прычым з пункту гледжання мастацтва «Код Да Вінчы» быў вельмі слабы. На сайце Rotten Tomatoes (гнілыя таматы), што абірае самы горшы фільм, 25 працэнтаў наведвальнікаў, якія давалі ацэнку карціне, заявілі, што не супраць запусціць у аўтараў карціны «гнілым памідорам». Наўрад ці новы твор Рона Ховарда якасна лепшы.
Так ці інакш, кіношнікі разлічваюць на вялікія прыбыткі. Інакш яны б не заплацілі Тому Хэнксу самы вялікі ганарар у гісторыі: прыкладна 50 мільёнаў долараў.