Хілары Клінтан як цвік праграмы Трампа


У аўторак на з'ездзе амерыканскай Рэспубліканскай партыі, які праходзіў у Кліўлендзе (ЗША), кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп атрымаў афіцыйную намінацыю. Такім чынам, у рэспубліканцаў фармальна завяршыўся перадвыбарчы перыяд праймерыз. Амерыканскія СМІ абмяркоўваюць кандыдатуру Трампа, стаўленне да яго аднапартыйцаў і перспектывы яго патэнцыйнага прэзідэнцтва.

tramp_3.jpg

Цэнтрысцкая NY Times піша пра другі дзень рэспубліканскага з'езда наступным чынам. Па выніках гэтага дня стала ясна, што цвік праграмы — гэта не Трамп, а яго апанентка ад дэмакратаў Хілары Клінтан. Антыпатыя да яе — цяпер адзінае, што аб'ядноўвае рэспубліканцаў і змушае іх падтрымліваць Трампа. Выступаючыя спікеры адзін за адным тлумачылі, чаму нельга дапусціць, каб яна стала прэзідэнтам. Але ніхто не казаў пра тое, чаму важна, каб прэзідэнтам стаў менавіта Трамп. Трамп для іх — не герой, а адзіная альтэрнатыва.

tramp2.jpg

Турцыя ад Кліўленда і амерыканскіх рэспубліканцаў далёка, піша каментатар ў іншым матэрыяле ў NY Times, але досвед турэцкага путчу можа быць павучальны для ЗША. Далей аўтар параўноўвае Трампа з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам. Тое, што зараз адбываецца ў Турцыі — гэта прыклад таго, лічыць аўтар, як з-за дрэннага лідэра некалі добрая краіна можа скаціцца ў хаос.

Усе, хто хаця б трохі сачыў за падзеямі ў Турцыі, маглі бачыць, што Эрдаган сам паступова і маўкліва здзяйсняў свой уласны пераварот супраць дэмакратыі ва ўласнай краіне. Трамп выкарыстоўвае тыя ж метады, што і Эрдаган. Ён падтасоўвае лічбы і факты ў прамысловых маштабах. Ён увесь час выдумляе канспіралагічныя тэорыі. У ліку найноўшых ідэя аб тым, што прэзідэнт ЗША Барак Абама мовай жэстаў выказвае сімпатыю радыкальным ісламістам.

tramp3.jpg

Трамп, як і турэцкі прэзідэнт, пастаянна эксплуатуе проціпастаўленне «мы — яны», каб выйграць у вачах сваіх прыхільнікаў. Ён апантаны уласнай веліччу і выкарыстоўвае сацсеткі, каб укідваць любыя таксічныя мэсэджы ў крывяносную сістэму нацыянальных медыя. Блізкае кола Трампа — гэта яго сябры і сваякі альбо несамавітыя персанажы, на фоне якіх ён зорка. Напрыканцы аўтар агаворвае, што калі Трамп стане прэзідэнтам, то ваеннага перавароту ў ЗША, напэўна, усё ж не будзе, а вось хаосу будзе шмат, як яго зараз шмат і ў Турцыі.

Прарэспубліканскі Wall Street Journal выказваецца значна спакайней. Аўтар піша пра «маўклівую» падтрымку, якая, хутчэй за ўсё, мае ключавое значэнне для Трампа. Нічый голас паасобку не можа стаць вырашальным на выбарах. Многія знакамітыя рэспубліканцы і кансерватары маюць усе падставы дыстанцыявацца ад Трампа, каб не запляміць сваё сумленнае імя яго брэндам. Вядома, яны не будуць анансаваць, што збіраюцца за яго галасаваць.

Такім чынам, неабходна раздзяляць непасрэдны ўдзел у выбарах у якасці выбарніка і размовы аб выбарах і кандыдатах. Сам па сабе Трамп у якасці прэзідэнта быў бы не такі ўжо і дрэнны. Адкрыта дрэннымі могуць быць толькі наступствы экспліцытнай падтрымкі яму. Будучы прэзідэнтам, ён у любым выпадку меў бы абмежаваныя магчымасці: асноўная ўлада ўсё ж такі знаходзіцца ў руках кангрэса. Верагоднасць таго, што абранне Трампа прывядзе да катастрофы не раўняецца нулю, як і ў любым іншым выпадку, але, тым не менш, яна малая.

Паводле polit.ru