Дональд Трамп: 20 студзеня з крыміналам будзе скончана

У сваёй праграмнай прамове Дональд Трамп традыцыйна абрынуўся на нелегальных мігрантаў. Ён заявіў, што пры прэзідэнце Трампе ЗША стануць краінай "цяпла і вялікадушнасці, але таксама і краінай закона і парадку".

Дональд Трамп на з'ездзе Рэспубліканскай партыі

Дональд Трамп на з'ездзе Рэспубліканскай партыі


Дональд Трамп афіцыйна пагадзіўся балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Пра гэта ён заявіў у ноч на пятніцу, 22 ліпеня, у апошні дзень з'езда партыі ў Кліўлендзе, паведамляе www.dw.com.
На з'ездзе Трамп атрымаў большасць галасоў пры разглядзе пытання пра кандыдата ў прэзідэнты краіны. За яго прагаласавалі 1604 дэлегаты пры неабходным максімуме ў 1237 галасоў, паведамляе ВВС.
У сваёй прамове палітык адзначыў, што пры прэзідэнце Трампе “гвалту і злачынствам, якія знайшлі прытулак у нашым грамадстве, у хуткім часе будзе пакладзены канец".
Кандыдат у прэзідэнты таксама традыцыйна абрынуўся на нелегальных мігрантаў. Паводле яго слоў, у 180 тысяч з іх крымінальнае мінулае, і гэтыя людзі сёння "пагражаюць мірным амерыканскім грамадзянам".

З 20 студзеня, дня інаўгурацыі новага прэзідэнта, запэўніў Трамп, з крыміналітэтам будзе скончана.


Дэмакратычная партыя на наступным тыдні абвесціць свайго кандыдата. Найбольш верагодным апанентам Трамп на выбарах з'яўляецца Хілары Клінтан.


Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 8 лістапада.