Беларусы Вашынгтона ўшанавалi памяць Паўла Шарамета

20 лiпеня сябры Вашынгтонскага гуртка БАЗА сумесна з Мiжнароднай Амнiстыяй ЗША арганiзавалi пiкет каля Newseum — нацыянальнага музею журналiстыкi, каб ушанаваць памяць беларускага журналiста, якi загiнуў ранiцай у Кiеве.

pavels5.jpg

Беларусы прынеслі з сабой кветкі, свечкі, беларускія сцягі.

pavels2.jpg
pavels3.jpg


«Хто б ні быў датычны да здзяйснення гэтага цынічнага і жорсткага забойства, несумненна тое, што яно было звязана з прафесійнай дзейнасцю Паўла Шарамета, — заявіў Вячаслаў Бортнік, старшыня каардынацыйнай групы па Еўразіі Міжнароднай Амністыі ЗША. — На ўсёй тэрыторыі Еўразійскай рэгіёну мы штодня назіраем спробы ўладаў спыніць любыя формы іншадумства.Калі не працуе турэмнае зняволенне, журналісты "знікаюць" або гінуць пры нявысветленых абставінах. Украінскія ўлады абавязаны правесці неадкладнае расследаванне і пакараць вінаватых».

pavels1.jpg

Кветкi таксама былi ўскладзены ля Украiнскай амбасады ў Вашынгтоне.

Паводле прэс-рэлізу