«Хросны бацька» крочыць па СНД
Прапагандысцкая кампанія Крамля супраць Мінску стала тэмай унутранай палітыкі не толькі ў сінявокай, аднак таксама ў іншых дзяржавах СНД.
Расія. Падарунак для апазіцыі
Як не дзіўна, але медыя-атаку на афіцыйны Мінск спрабуе актыўна выкарыстаць у сваіх мэтах расійская апазіцыя. Прычым як левая, так і правая.
Прапагандысцкая кампанія Крамля супраць Мінску стала тэмай унутранай палітыкі не толькі ў сінявокай, аднак таксама ў іншых дзяржавах СНД.
Расія. Падарунак для апазіцыі
Як не дзіўна, але медыя-атаку на афіцыйны Мінск спрабуе актыўна выкарыстаць у сваіх мэтах расійская апазіцыя. Прычым як левая, так і правая.
З’яўленне на экранах трох запар серый «Хроснага бацькі» і рост цікавасці да Беларусі падштурхнулі камуністаў Зюганава рэкламаваць беларускі рэжым як прыклад ідэальнага
грамадскага ладу. Пры гэтым абавязкова згадваецца той факт, што беларускія пажарныя прыйшлі на дапамогу расійскім калегам, а не наадварот.
Спрабуюць стрыгчы купоны на «Хросным бацьку» і лібералы. Стужка стала для іх доказам прадажнасці сучасных расійскіх СМІ. «Фільм, які «выкрывае» рэжым
Лукашэнкі, варта паставіць у адзін шэраг з такімі опусамі крамлёўскай прапаганды, як фальшыўкі пра «шпіёнскі камень» ці прымітыўныя даносы на апазіцыянераў, што быццам абліваюць
сябе кетчупам, а пасля кідаюцца пад колы міліцэйскіх браневікоў. Аднолькава брудна і гідка. Той факт, што спадар Лукашэнка ў пэўнай ступені «заслужыў» падобны фільм, а апазіцыянеры
і праваабаронцы — не, не мае ў дадзеным выпадку ніякага значэння», — сцвярджае сайт «Каспараў.ру».
Яшчэ адзін выпад супраць Крамля звязаны з тым, што Лукашэнка, якога малююць у фільме самымі чорнымі фарбамі, доўгі час быў саюзнікам Масквы. Хіба гэта не відавочная праява палітычнай блізарукасці з
боку саміх гаспадароў Крамля?
«Русский журнал» адзначае: «Адно застаецца загадкай. А з кім, уласна кажучы, расійскія палітыкі збіраліся ствараць адзіную дзяржаву? Чый рэжым штогод субсідзіравалі,
выкідваючы дзесяткі мільярдаў долараў? Вось з гэтым цынікам, гатовым прадаць у любы момант? Усе гэтыя гіганцкія грошы марнаваліся на падтрыманне ілюзіі, што ў Расіі ёсць якія-ніякія, а ўсё ж
саюзнікі. Гэта значыць, мы кармілі яго не таму, што ён робіць (ці абяцае зрабіць) штосьці для нас важнае. Яго кармілі, каб ён папросту быў».
Той жа «Русский журнал» убачыў у беларускіх рэаліях дакладную копію расійскіх: «Канал НТВ паказаў выкрывальны фільм пра нацыянальнага лідэра і яго сваякоў. Аказалася, што
яго набліжаныя кантралююць вялікую частку эканомікі краіны. А тым, хто не згодны з гэтай карупцыйнай сістэмай, пагражае турма. Ты не паверыш! Аказваецца, праваахоўныя органы могуць пасадзіць любога
прадпрымальніка, чый бізнес ім спадабаўся. Ты не паверыш! У нацыянальнага лідэра з галавой не ўсё ладна! Пасля гэтага сеансу нябачанай адвагі Генпракуратура не пачала правяраць кіраўніцтва НТВ на
прадмет крадзяжу радыёхваль, і спадар Кулісцікаў (гендырэктар каналу) не адправіўся ў Лефортава без гальштука і шнуркоў. Як вы разумееце, сюжэт быў прысвечаны не нашаму, а беларускам хроснаму бацьку
— Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку».
Украіна. Чорная метка Януковічу
Першай рэакцыяй на навіны пра медыя-вайну славянскіх братоў стала пашырэнне думкі пра тое, што з Расіяй сябраваць нельга. Адзін з каментатараў на сайце «Украінская правда» эмацыйна
піша: «Ну як, зразумелі, што значыць сяброўства па-руску? Раскралі рускія Беларусь. Скралі ўсё, што ім было патрэбна, а зараз брудам паліваюць».
Больш сур’ёзныя СМІ лічаць, што крамлёўская інфармацыйная вайна супраць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — гэта паказальная расправа, адрасаваная тым, хто можа асмеліцца
ўстаць на шляху бізнес-інтарэсаў расійскіх алігархаў.
«Калі будзе трэба, пра ўкраінскага лідэра Віктара Януковіча таксама здымуць кіно, і яно атрымаецца яшчэ больш займальным — так бы мовіць, «клубніка з перцам». У
Беларусі пры Лукашэнку знік тэлеаператар, а пры Януковічу — рэдактар газеты (гаворка ідзе пра знікненне 11 жніўня галоўнага рэдактара харкаўскай газеты «Новы стыль» Васіля
Кліменцьева)», — супастаўляе аўтар артыкула, апублікаванага ў блізкай да Блоку Юліі Цімашэнка газеце «Вечерние вести».
Казахстан. Захад ёсць Захад, Усход ёсць Усход
Незадаволеныя Назарбаевым атрымалі падставу, каб абвінаваціць прэзідэнта ў лаяльнасці да Масквы. На фоне бурнага канфлікту Мінску і Масквы афіцыйная Астана паводзіць сябе вельмі сціпла. Гэта, на
думку шмат каго, сведчыць пра прамаскоўскую прыроду назарбаеўскай адміністрацыі.
На інтэрнэт-форуме казахскай службы «Радыё Свабода» можна прачытаць такія перлы: «Малайчына, Бацька! Так трымаць, хопіць скакаць пад маскоўскую дудку! Беларускі народ не
дасць зняць свайго лідэра».
Арганізаваная казахская апазіцыя, між тым, у шоку. У іх вялікая рэўнасць да беларускіх калегаў. Адно з вядучых казахскіх выданняў «Республика» канстатуе: «У той час, як
Бацька Лукашэнка літаральна «плавае» ў струменях выкрыццяў расійскага тэлебачання, іншыя прэзідэнты «братэрскіх дзяржаў», напрыклад, казахстанскі «лідэр
нацыі», атрымліваюць зусім іншыя ацэнкі ў выглядзе юбілейных дакументальных фільмаў пра іхнія вялікія заслугі. Узнікае пытанне: а якая розніца? Па сутнасці рэжымы ў Казахстане і Беларусі
мала чым адрозніваюцца адзін ад аднаго. Дарэчы, незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі не прызнаў не толькі Лукашэнка (з чым і звязваюць чарговае абвастрэнне адносін паміж Масквой і Мінскам), але і
казахскі лідэр. І яшчэ шмат хто. Але чаму пакуль Бацьку «мочаць», Назарбаеву спяваюць дыфірамбы ў дакументальных фільмах?»
У пошуках адказу на гэта пытанне казахскія дэмакраты прызнаюць, што, па-першае, «Казахстан успрымаецца ў якасці краіны, якая абсалютна блізкая да Крамля». Па-другое, у адрозненні ад
Лукашэнкі, Назарбаеў, на думку аналітыкаў, даў згоду пайсці на пенсію пасля заканчэння гэтай кадэнцыі. Нарэшце, крытыка Назарбаева з пазіцыі таго, што ён не паслядоўны дэмакрат, у Казахстане не
спрацуе».
«Казахстан — не Беларусь, якая знаходзіцца на мяжы цалкам дэмакратычных Польшчы і Чэхіі і на палову дэмакратычных Расіі і Украіны. І таму ніхто не чакае ад Казахстана нейкіх
адмысловых цудаў дэмакратыі. Усё разумеюць: было б добра, калі б быў перагледжаны закон пра партыі, пра СМІ, але ніхто ў гэта, па вялікім рахунку, не верыць. А таму нічога і не чакае. Калі з асобнымі
людзьмі не могуць вырашыць пытанні — пра глабальныя агульнарэспубліканскія пытанні ніхто і не заікаецца», — піша «Республіка».