Business Insider: «Паўзучая анексія Беларусі» і «рабская лаяльнасць Лукашэнкі»
Назіральнікі ў ЗША пішуць пра нарошчванне беларускіх войскаў на мяжы з Украінай. Калі беларускія чыноўнікі пагражаюць ядзернай зброяй, то робяць гэта ад імя Пуціна.
Беларусь нарошчвае ваенную прысутнасць на мяжы з Украінай і заяўляе пра «павышаную боегатоўнасць» сваіх войскаў, піша Business Insider са спасылкай на беларускага кіраўніка Лукашэнку.
Існуюць і ядзерныя пагрозы з боку Беларусі, дадае аналітык Atlantic Council Пітэр Дыкінсан, заяўляючы: «Рабская лаяльнасць Лукашэнкі свайму расійскаму патрону не выклікае здзіўлення».
Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, заявіў: «Уведзеныя сілы спецаперацый, не толькі памежнікі, але і нашы вайскоўцы, перакрылі кірунак магчымага руху, як кажуць памежнікі, ворага. І нашы, і расійскія ВПС і войскі СПА прыведзеныя ў стан павышанай гатоўнасці. Тут поўнае ўзаемадзеянне».
Разгорнутыя ракетныя комплексы «Паланэз» і «Іскандэр», дадаў Лукашэнка.
Business Insider нагадвае, што Беларусь падтрымлівае ваенныя намаганні Расіі з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.
«Тысячы расійскіх вайскоўцаў увайшлі ва Украіну з Беларусі на пачатку ўварвання. Таксама Расія нанесла пускі балістычных ракет па Украіне з тэрыторыі Беларусі, а расійскія бамбавікі — з паветранай прасторы Беларусі».
Акрамя таго, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «выкарыстоўвае Беларусь для эскалацыі сваіх ядзерных пагроз», піша аглядальнік Atlantic Council Пітэр Дыкінсан.
«Мы навучыліся абыходзіцца з гэтай зброяй. Мы ведаем, як ім упэўнена карыстацца. І можаце быць упэўнены, што мы гэта зробім, калі суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны будуць пад пагрозай», — заявіў напярэдадні кіраўнік Генштаба Беларусі Павел Муравейка.
Зрэшты, не было ніякіх прыкмет таго, што Украіна ўвядзе якія-небудзь войскі ў Беларусь, тым больш што гэта, хутчэй за ўсё, сустрэне моцны адказ Расіі.
Дзяржаўная памежная служба Украін заявіла, што ўся дзейнасць Украіны ля мяжы з Беларуссю носіць выключна абарончы характар. Украіна распісала заявы Беларусі ў рамках дэзінфармацыйнай аперацыі. У траўні ўкраінскія афіцыйныя асобы заявілі, што Расія можа правесці псіхалагічную аэрацыю, каб «распаліць масавую паніку» ва Украіне, прымусіўшы людзей паверыць, што беларускія войскі далучацца да баявых дзеянняў.
«Мы чакаем неўзабаве серыі правакацыйных заяваў з пагрозамі Украіне з боку вышэйшага кіраўніцтва Расіі і Беларусі», — заявілі ў Цэнтры супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры СБ і абароне Украіны.
На думку эксперта Пітэра Дыкінсана, заява высокапастаўленага ваеннага чыноўніка, кіраўніка Генштаба Беларусі, паказвае, як Крэмль выкарыстоўвае Беларусь для эскалацыі сваёй кампаніі ядзернага шантажу супраць Захаду.
Летась Польшча пацвердзіла, што Расія перадае Беларусі частку сваёй ядзернай зброі.
«Відавочна, што любая расійская ядзерная зброя, размешчаная на мяжы з Беларуссю, застаецца пад жорсткім кантролем Масквы. Калі беларускія афіцыйныя асобы цяпер самі пагражаюць ядзернай зброяй, яны робяць гэта ад імя Пуціна», — дадаў Дыкінсан.
Лаяльнасць Лукашэнкі да Пуціна, лічыць аналітык, тлумачыцца, у прыватнасці, дапамогай Крамля, каб не дапусціць краху яго рэжыму на фоне агульнанацыянальных пратэстаў з-за фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.
«На працягу апошніх чатырох гадоў Расія няўхільна ўмацоўвала свой кантроль над Беларуссю, гэты працэс некаторыя параўноўваюць з паўзучай анексіяй краіны», — піша Дыкінсан.
Раней Лукашэнка агучваў пагрозы тым беларусам, якія ваююць супраць расіян на баку Украіны: «Я б папярэдзіў... гэта вельмі небяспечна».
Як паведамлялася раней, беларускі батальён Узброеных сіл Украіны імя Кастуся Каліноўскага на пачатку вайны Расіі з Украінай налічваў каля 500 вайскоўцаў. Гэта найбуйнейшая беларуская група, якая дапамагае ўкраінскаму войску змагацца з расійскімі вайскоўцамі. Батальён названы ў гонар аднаго з рэгіянальных кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года супраць Расійскай імперыі.
Паводле www.businessinsider.com, www.holosameryky.com