Кіргізія. Біч Божы быў кіргізам?

Кіргізскі прафесар Амангельды Бекбалаеў прадставіў даклад па сваёй новай кнізе «Атыла — продак кіргізаў». Аб’ект разгляду навуковай манаграфіі, прадстаўленай на днях, перыяд кіргізскай гісторыі II–VII стагоддзяў, калі продкі кіргізаў — гуны, ці гунакіргізы (так іх называе Бекбалаеў) арганізавалі, на думку аўтара, пяцісотгадовы паход у Еўропу. Менавіта яны з’явіліся, маўляў, першапрычынай так званага Вялікага перасялення народаў і крушэнні Заходняй Рымскай імперыі.

Кіргізскі прафесар Амангельды Бекбалаеў прадставіў даклад па сваёй новай кнізе «Атыла — продак кіргізаў». Аб’ект разгляду навуковай манаграфіі, прадстаўленай на днях, перыяд кіргізскай гісторыі II–VII стагоддзяў, калі продкі кіргізаў — гуны, ці гунакіргізы (так іх называе Бекбалаеў) арганізавалі, на думку аўтара, пяцісотгадовы паход у Еўропу. Менавіта яны з’явіліся, маўляў, першапрычынай так званага Вялікага перасялення народаў і крушэнні Заходняй Рымскай імперыі. У нарысе прыводзіцца сем пэўных навукова-гістарычных доказаў, што гуны і кіргізы па-сутнасці складалі адзін і той жа народ. Гэтыя доказы грунтуюцца на гістарычных, археалагічных, лінгвістычных, культуралагічных і медыка-генетычных фактах. Вось такая тэорыя. Такім чынам, славуты правадыр гунаў Атыла, якога называлі Біч Божы, аказваецца, быў суайчыннікам Бакіева. З улікам таго, што суседнія таджыкі, паводле афіцыйных гісторыкаў, ёсць старажытнымі арыямі, нічога дзіўнага ў тэзісах Беклабаева няма.
Паводле кіргізскай прэсы