Канада. Выбух антыманархісцкіх настрояў
Пратэсты і рост антыманархісцкіх настрояў у франкамоўнай правінцыі Квебек выклікаў маршрут герцага Эдзінбурскага, які прадстаўляе ў Канадзе брытанскую каралеву — фармальна, вышэйшую ў краіне ўладу. Увогуле, квебекцы, якія ў звычайным жыцці абсалютна не залежаць ад Лондану, наўрад ці б згадалі пра таго герцага і яго турне. Калі б не адзін момант. За ўвесь час візіту ў Канаду герцаг так і не наведаў Квебек. Гэта вельмі не спадабалася тутэйшым. Увогуле, адносіны герцага і жыхароў Квебеку цяжка назваць добрымі. Прадстаўнік Лондану ўпарта ігнаруе Квебек.
Пратэсты і рост антыманархісцкіх настрояў у франкамоўнай правінцыі Квебек выклікаў маршрут герцага Эдзінбурскага, які прадстаўляе ў Канадзе брытанскую каралеву — фармальна, вышэйшую ў
краіне ўладу. Увогуле, квебекцы, якія ў звычайным жыцці абсалютна не залежаць ад Лондану, наўрад ці б згадалі пра таго герцага і яго турне. Калі б не адзін момант. За ўвесь час візіту ў Канаду герцаг
так і не наведаў Квебек. Гэта вельмі не спадабалася тутэйшым. Увогуле, адносіны герцага і жыхароў Квебеку цяжка назваць добрымі. Прадстаўнік Лондану ўпарта ігнаруе Квебек. Апошні раз ён быў тут
напрыканцы 80-х гадоў. У выніку сёння ў правінцыі назіраецца каласальны рост антыманархісцкіх настрояў. 74 працэнты квебекцаў лічаць манархію непатрэбным рэліктам (па ўсёй Канадзе такой думкі
трымаюцца менш за 40 працэнтаў). З іншага боку, нацыяналістам з партыі “Квебекскі блок ёсць чаму крыўдзіцца. Візіт пасланца Лондану даў бы ім падставу для актывізацыі свайго руху.
Ветэраны з настальгіяй распавядаюць маладым, якія масавыя маніфестацыі і выбух нацыянальнай свядомасці выклікаў візіт у Манрэаль у 1964 годзе каралевы Елізаветы Другой.
Па матэрыялах брытанскай прэсы