Кангрэс ЗША канчаткова прыняў закон аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі. Справа за Трампам

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША канчаткова прыняла законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі. Цяпер гэты закон павінен падпісаць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У той жа час Украіна чакае ад Расіі крокаў па «энергетычным перамір'і», якое анансаваў Трамп. Ідуць 1667-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

4ruot8gyewm.jpg

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 278 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 17 верасня.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 31 атаку расіян у раёнах населеных пунктаў Кучараў Яр, Свабоднае, Новае Шахава, Тарэцкае, Ганнаўка, Новы Данбас, Дарожнае, Дабраполле, Пакроўск, Сяргееўка, Удачнае і Маладзецкае.

На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 29 атак расійцаў у раёнах Канстанцінаўкі, Іллінаўўкі, Доўгай Балкі, Раскошнага, Тарэцкага, а таксама ў кірунках Мікалаеўкі, Паўлаўкі, Наварыгораўкі, Кучарава Яру, Вольнага.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 17 атак у бок населеных пунктаў Казача Лапань, Цярновае, Рубежнае, Малая Воўчая, Рацькоўка і каля Лімана, Вільчы, Старыцы.

* * *

У ноч на 17 верасня Расія атакавала Украіну 157 ударнымі беспілотнікамі, а таксама процікарабельнымі, балістычнымі і крылатымі ракетамі. Сілам СПА ўдалося збіць 131 дрон, у тым ліку 7 дронаў «Бандэроль».

Ноччу 17 верасня Расія атакавала Кіеў — абломкі ўпалі на некалькіх лакацыях у Дняпроўскім, Святошынскім і Саломскім раёнах. Пацярпелі дзесяць чалавек, сярод іх — 10-гадовая дзяўчынка.

Ноччу 17 верасня расійскія войскі атакавалі Адэсу — пашкоджаны 19-павярховы жылы дом і прыватныя дамы і пабудовы. Пацярпела 6 чалавек, сярод іх — двое дзяцей.

У Херсонскай вобласці за мінулыя суткі з-за расійскіх абстрэлаў загінуў адзін чалавек, яшчэ 14 жыхароў вобласці атрымалі раненні.

* * *

813698531_845465075253890_162759271001149786_n.jfif

* * *

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША канчаткова прыняла законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі і Ірана. Дакумент, аўтарам якога быў нябожчык сенатар Ліндсі Грэм, цяпер накіроўваецца на подпіс прэзідэнту.

Дакумент дае Дональду Трампу права ўводзіць мыты да 100% супраць краін, якія купляюць расійскія энерганосьбіты або дапамагаюць Расіі абыходзіць санкцыі. Акрамя таго, закон прадугледжвае санкцыі супраць расійскіх чыноўнікаў, банкаў і ценявога флоту, а таксама падаўжае дзеючыя санкцыі супраць Ірана.

Па выніках фінальнага галасавання законапраект набраў 252 галасы супраць 154. Сярод рэспубліканцаў «за» прагаласавалі 197, супраць — усяго 6. Дэмакраты падзяліліся: 54 галасы «за» і 148 супраць. Незалежны кангрэсмен таксама падтрымаў дакумент. 

Дастатковую колькасць галасоў для прыняцця закон набраў яшчэ да заканчэння падліку — у пэўны момант «за» выказаліся 217 членаў Палаты прадстаўнікоў.

* * *

Чыноўнік Белага дома пацвердзіў The Wall Street Journal, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе падпісаць законапраект Ліндсі Грэма аб санкцыях супраць Расіі. 

Кангрэсмен Майкл Маккол, які з'яўляўся адным з ініцыятараў законапраекта, падкрэсліў: прыняцце дакумента напярэдадні зімовых месяцаў важна, паколькі гэта цісне на Пуціна і яго саюзнікаў да таго, як Расія можа пачаць нацэльвацца па грамадзянскай інфраструктуры Украіны — доступу да святла і вады.

«Гэта ўдарыць па іх там, дзе сапраўды баліць, і дасць рычаг уплыву, неабходны, каб пасадзіць Пуціна за стол перамоваў. Гэта таксама цісне на Кітай, каб прымусіць Пуціна сесці за стол, таму што яны таксама пацярпець ад гэтых мыт», — заявіў Маккол.

* * *

Вайна Расіі супраць Украіны працягваецца без перспектыў хуткага заканчэння, таму свету патрэбна неадкладнае спыненне агню як першы крок да справядлівага і працяглага міру, заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш напярэдадні адкрыцця Тыдня высокага ўзроўню 81-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

«Мы ўступілі ў пяты год паўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну, з велізарнымі пакутаміі грамадзянскага насельніцтва, каскаднымі глабальнымі наступствамі — і канца гэтаму не відаць», — адзначыў ён.

Генсек падкрэсліў, што спыненне агню павінна адпавядаць Статуту ААН, міжнароднаму праву і адпаведным рэзалюцыям Арганізацыі. На яго думку, гэта адзіны спосаб стварыць неабходныя ўмовы для далейшых дамоўленасцей.

* * *

Украіна гатовая да ўвядзення рэжымаў спынення агню і чакае ад Расіі канкрэтных спісаў аб'ектаў для ўзгаднення дэталяў, заявіў спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі падчас брыфінгу аб энергетычным перамір'і, паведамляе РБК-Украіна.

Прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што Украіна доўгі час сама прапаноўвала ўсталяваць такое спыненне агню. Яно павінна быць чэсным, справядлівым і сапраўды ахопліваць усе неабходныя сферы. Кіеў настойвае, што ў выпадку ўвядзення такога рэжыму пад абаронай павінны аказацца ўсе ўкраінскія аб'екты, а прымяненне любых тыпаў зброі павінна быць цалкам забаронена.

«Калі расіяне гатовыя сур'ёзна да гэтага, то няхай прадстаўляюць спіскі аб'ектаў, няхай удакладняюць дэталі, мы чакаем гэтага... Хацелася б, каб і Расія дэманстравала гатоўнасць да гэтай дээскалацыі. Я думаю, тады ўсе рашэнні можна будзе знайсці», — адзначыў Ціхі.