«Краматорскія пчолкі» чацвёрты год плятуць маскіровачныя сеткі (фота, відэа)
Шэраг грамадскіх арганізацый украінскага Краматорска, які ў 2014 годзе быў захоплены сепаратыстамі і праз некаторы час вызвалены ўкраінскімі войскамі, аб’ядналіся ў валанцёрскі рух, што дапамагае жаўнерам.
![donbaskie_pczelki__9__logo.jpg donbaskie_pczelki__9__logo.jpg](/img/v1/images/donbaskie_pczelki__9__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Касцяк валанцёраў — пенсіянеры. Менавіта на аснове арганізацыі пенсіянераў
і інвалідаў “Данка” напрыканцы 2014-га года арганізаваўся валанцёрскі рух. Людзі
сталага веку, многія з якіх на сабе адчулі жахі “рускага свету”, пачалі
збірацца разам і нешта рабіць для вайскоўцаў, якія ў 50 кіламетрах на ўсход ад
горада трымаюць лінію абароны.
Сёння галоўны вынік дзейнасці “краматорскіх пчолак” — маскіровачныя сеткі для вайсковых пазіцый, якія дазваляюць уратаваць дзясяткі, калі не сотні жыццяў жаўнераў. У пляценні сетак стала ўдзельнічаюць 20–30 чалавек, якія цягам дня змяняюць адзін аднаго. Звычайна штодзень атрымліваецца сплесці каля 100 квадратных метраў сеткі.
![donbaskie_pczelki__15__logo.jpg donbaskie_pczelki__15__logo.jpg](/img/v1/images/donbaskie_pczelki__15__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![donbaskie_pczelki__8__logo.jpg donbaskie_pczelki__8__logo.jpg](/img/v1/images/donbaskie_pczelki__8__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![donbaskie_pczelki__13__logo.jpg donbaskie_pczelki__13__logo.jpg](/img/v1/images/donbaskie_pczelki__13__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таксама валанцёры вырабляюць маскіровачныя касцюмы для разведчыкаў, так званыя “кікімары”, вырабляюць сувеніры і абярэгі, рыхтуюць вітамінныя сумесі для тых, хто на перадавой.
Штаб-кватэра валанцёраў месціцца ў паўпадвальным памяшканні, якое бясплатна прадаставілі мясцовыя органы ўлады. На сценах вялізны плакат “Народжені вільними”, мапа Украіны з партрэтамі-іконкамі загінулых у апошнія 4 гады за яе незалежнасць сыноў і нацыянальны сцяг, распісаны падзякамі вайскоўцаў, якія стрымліваюць агрэсію з Усходу.
На падваконні размешчана галерэя партрэтаў загінулых за вольную Украіну жыхароў Краматорску.