Увесь актыў вядучай польскай апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS) выправіўся на спецыяльным цягніку ў вандроўку. Прыкладна 700 «пісаўцаў» паехалі ў
Будапешт, дзе 15 сакавіка адсвяткавалі дзень рэвалюцыі 1848 года. Мэта ваяжу, па словах лідара PiS Яраслава Качыньскага, — «аказаць падтрымку будаўніцтву суверэннай венгерскай
дзяржавы». Гаворка пра палітычную мадэль, якую спрабуе будаваць у Венгрыі правая папулісцкая партыя «Fidesz» , што фармуе мясцовы ўрад. Апошнія заканадаўчыя ініцыятывы
прэм’ера Віктара Орбана выклікі пратэсты ў Брусэлі. Так, Еўрапейская камісія лічыць, што рэформы супярэчаць прынцыпам грамадзянскіх свабодаў. Аднак, на думку Качыньскага і яго паплечнікаў,
крытыка Будапешту з боку Брусэля — спроба еўрапейскай бюракратыі задушыць стварэнне суверэннай дзяржавы, заснаванай на хрысціянскіх каштоўнасцях. Польскія правыя таксама сцвярджаюць, што
сваім візітам на берагі Дунаю яны працягваюць традыцыю польскіх добраахвотнікаў, якія ў 1848 годзе запісалі ў венгерскую армію, каб змагацца за незалежнасць краю. Таксама варта дадаць, што PiS даўно
марыць імпартаваць напрацоўкі Орбана ў Польшчу.
Паводле польскай прэсы
Польшча. Інтэрбрыгады супраць еўрапейскай бюракратыі
- Замежжа
- 23-03-2012
Увесь актыў вядучай польскай апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS) выправіўся на спецыяльным цягніку ў вандроўку. Прыкладна 700 «пісаўцаў» паехалі ў
Будапешт, дзе 15 сакавіка адсвяткавалі дзень рэвалюцыі 1848 года. Мэта ваяжу, па словах лідара PiS Яраслава Качыньскага, — «аказаць падтрымку будаўніцтву суверэннай венгерскай
дзяржавы». Гаворка пра палітычную мадэль, якую спрабуе будаваць у Венгрыі правая папулісцкая партыя «Fidesz» , што фармуе мясцовы ўрад.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: