Сусветныя цікавосткі. Беларусізацыя Брытаніі, Еўрасаюз супраць Ісуса, жаночая армія Украіны

Чаму новыя правілы выбараў у Вялікабрытаніі нагадваюць пра Беларусь, як у Еўрасаюзе спрабуюць зменшыць хрысціянскі складнік Калядаў і што будзе з жанчынамі, якія адмовяцца ўстаць пад баявыя сцягі Зяленскага, чытайце ў нашай падборцы свежых кур’ёзаў.

mycollages_5.jpg

Рэйтынг Байдэна выратуе шчанюк?

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прадставіў у Twitter свайго новенькага шчанюка. Ён таксама напісаў, што вырашыў назваць жывёлу «Камандзір». Нямецкая аўчарка Камандзір стане другім сабакам у сям'і Байдэна. Цікава, што сапернікі прэзідэнта выявілі ў гэтай падзеі прыкметы папулізму. Яны сцвярджаюць, што Байдэн за кошт сімпатычнага шчанюка хоча выправіць свой рэйтынг, які ў апошні час устойліва ідзе ўніз. Адміністрацыя, безумоўна, гэта адмаўляе. Што да Камандзіра, то ён аказаўся вельмі бойкім сабакам. Першае, што зрабіў шчанюк трапіўшы ў Белы дом, адразу ж пакусаў двух супрацоўнікаў апарату прэзідэнта. Пасля гэтага было вырашана адправіць яго на два тыдні на курс дрэсіроўкі.
Па матэрыялах французскай прэсы

Жаночы батальён Зяленскага

Ва Украіне зацвердзілі ўказ Мінабароны, паводле якога сотні тысяч украінак, што працуюць у шэрагу галін, абавязаны ўстаць на вайсковы ўлік. Спектр галінаў вялікі — ад грамадскага харчавання і юрыспрудэнцыі да выдавецкай справы. Тых, хто не захоча станавіцца пад баявыя сцягі Зяленскага, плануюць штрафаваць на суму да 1700 грыўняў (прыкладна 60$). Яшчэ большыя штрафы прадугледжаны для працадаўцаў, калі тыя не пагоняць сваіх супрацоўніц у ваенкаматы. А калі ўжо ваеннаабавязаная жанчына будзе ўхіляцца ад службы, то можа атрымаць «папраўчыя працы» тэрмінам да 2 гадоў.
Зрэшты, пакуль галоўнай ахвярай рэформы стала жонка прэзідэнта Алена Зеленская, якую шмат хто заклікае паказаць прыклад і пайсці ў войска.
Пакуль перспектывы ініцыятывы вельмі сумнеўныя, але зборы ў ваенкаматах дакладна вырастуць.
Па матэрыялах украінскай прэсы

Каталікі прыдумалі ЕС?

У канцы мінулага месяца Еўрапейская камісія распрацавала дакумент, які павінен садзейнічаць росту міжрэлігійнай талерантнасці. Краінам-сябрам ЕС прапаноўвалася нівеліраваць хрысціянскі акцэнт свята Раства. Напрыклад, менш узгадваць імя Ісуса Хрыста і ўвогуле называць Каляды абстрактным словам «Святы».
Гэтая прапанова выклікала ў многіх абурэнне. А некаторыя нават згадалі цікавы факт: усе бацькі-заснавальнікі еўрапейскай інтэграцыі былі вельмі пабожнымі каталікамі. Гаворка пра Конрада Адэнаўэра з Германіі, Роберта Шумана з Францыі і Альсіда дэ Гасперы з Італіі. Так, тройка відавочна бачыла будучы Еўрасаюз як праект з агульнымі, як правіла, каталіцкімі, каштоўнасцямі. Не дарма Ватыкан думае прызнаць Шумана святым. І нядзіўна, што левая апазіцыя ў Францыі ў той час нават называла ідэю агульнага еўрапейскага дома «змовай каталікоў». Зрэшты, так здарылася, што менавіта сацыялісты ў пачатку стагоддзя пісалі Канстытуцыю ЕС, дзе задэкларавалі яго як свецкі інстытут.
Цяперашняя Еўракамісія, як піша прэса, спрабуе канчаткова адысці ад каталіцкіх вытокаў ЕС, хаця, на думку экспертаў, гэта будзе няпроста.
Па матэрыялах польскай прэсы

Беларусізацыя Брытаніі

Лідзія Ермошына можа ганарыцца. Часткова дзякуючы ёй беларускія выбары сталі нейкім сусветным антыэталонам. Пра гэта сведчыць артыкул у брытанскім часопісе The Spectator пад назвай «Ці ў Брытаніі ўсё будзе так кепска як у Беларусі?» Пра «беларусізацыю» Альбіёна, на думку аўтара артыкула, сведчаць новыя правілы для выбаршчыкаў, які прапануе ўрад кансерватараў. Паводле іх, выбаршчык павінен будзе паказаць выбарчай камісіі дакумент з фота.
Між тым, калі верыць аўтару, у Брытаніі дакументы звычайна без выяў уладальніка. І перш за ўсё тых паперак няма ў моладзі і бедных брытанцаў, якія галасуюць за лейбарыстаў. Затое маюцца ў прадстаўнікоў электарату торы: паколькі яны, як правіла, адносяцца да эліты або сярэдняй класы, то з'яўляюцца ўладальнікамі аўто. А гэта таксама значыць наяўнасць праў, то-бок, таго самага патрэбнага для галасавання дакумента з фота. З улікам гэтага часопіс падазрае, што кансерватары з дапамогай новых нормаў намагаюцца фальсіфікаваць выбары, як гэта робіцца ў Беларусі.
Што на гэта можна сказаць? Не бачылі вы яшчэ фальсіфікацый!  
Паводле брытанскай прэсы