Шольц: палітыка па Украіне стане часткай выбарнай кампаніі
Падтрымка Украіны ў адбіцці агрэсіі Крамля стане адной з важных пытанняў перадвыбарнайкампаніі ў бундэстаг, лічыць канцлер ФРГ Олаф Шольц.
Кандыдатам на пасаду федэральнага канцлера Германіі ад сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) на датэрміновых выбарах у бундэстаг учора, 25 лістапада, быў абвешчаны дзеючы кіраўнік урада Олаф Шольц. Такое рашэнне было прынята аднагалосна на пасяджэнні праўлення партыі пасля жорсткіх дэбатаў.
Канцлер ФРГ Олаф Шольц заявіў у эфіры тэлеканала ZDF, што палітыка ў дачыненні да Украіны стане адным з важных пытанняў перадвыбарнай кампаніі ў бундэстаг, адзначае dw.com.
Са слоў Шольца, цяпер у Еўропе «ідзе вайна», і гэта хвалюе грамадзян. «У гэтай вайне трэба добра падумаць, як дзейнічаць мудра. Як дзейнічаць абачліва», — сказаў ён.
Канцлер нагадаў, што Германія стала другой краінай у свеце па аб'ёме дапамогі Украіне, але разам з тым не перадала ёй крылатыя ракеты і не дала дазволу наносіць удары сваёй зброяй па тэрыторыі Расіі. «Я лічу, што гэта той курс, які падтрымлівае большасць грамадзян», — дадаў Шольц.
Палітык таксама пракаментаваў сваю нядаўнюю тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. З ягоных слоў, гутарка з расійскім лідарам не была прыемнай, бо ён настойваў на дасягненні сваіх вайсковых мэтаў ва Украіне. Аднак такія размовы, на думку Шольца, важныя, бо ў іх можна заклікаць апанента вывесці войскі з акупаванай тэрыторыі.
Праўленне СДПГ учора вылучыла Олафа Шольца кандыдатам у канцлеры
Дзеючы канцлер ФРГ Шольц зноў стане першым нумарам спісу сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі на датэрміновых выбарах у бундэстаг у лютым. Кіраўніцтва СДПГ падтрымала яго кандыдатуру 25 лістапада, паведаміла dw.com.
Такое рашэнне было прынята аднагалосна на пасяджэнні праўлення партыі пасля жорсткіх дэбатаў, паведамляюць нямецкія інфармагенцтвы са спасылкай на ўдзельнікаў пасяджэння.
Рашэнне было прынята пасля таго, як аднапартыец Шольца, міністр абароны ФРГ Барыс Пісторыус , які валодае значна больш высокім рэйтынгам сярод выбаршчыкаў, на мінулым тыдні адмовіўся вылучаць сваю кандыдатуру. Афіцыйна вылучэнне Шольца будзе пацверджана на з'ездзе партыі 11 студзеня.
Распад кіруючай кааліцыі ў Германіі і датэрміновыя выбары
Нагадаем, сацыял-дэмакрат Олаф Шольц 6 лістапада абвясціў аб звальненні міністра фінансаў Крысціяна Лінднера — старшыні Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП). У ноч на 7 лістапада амаль усе міністры-чальцы СвДП заявілі, што добраахвотна складуць свае паўнамоцтвы. Такім чынам, кіроўная ў ФРГ «святлафорная кааліцыя», якая складаецца з СДПГ, СвДП і «зялёных», развалілася.
Датэрміновыя выбары ў бундэстаг, па выніках якіх павінны быць сфарміраваны новы ўрад краіны, пройдуць у Германіі 23 лютага 2025 года.