У моры знайшлі дзіравы плыт з рэчамі маракоў з крэйсера «Масква»
Цывільны карабель знайшоў у Чорным моры дзіравы выратавальны плыт на 20 чалавек з флагманскага расійскага карабля «Масква», які патануў увесну.
![4cc37d3_clipboard01.jpg 4cc37d3_clipboard01.jpg](/img/v1/images/4cc37d3_clipboard01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзяржаўная
памежная служба Украіны паведаміла, што ў моры знайшлі плыт: «Плаўсродак, які
трымаўся на паверхні вады толькі дзякуючы таму, што быў прывязаны да некалькіх
выратавальных камізэлек, выявілі ў Чорным моры», піша «Украінская Праўда»
На плыце было зламанае, пашкоджанае карозіяй вясло, балоны для падпампоўкі паветра. Таксама там быў воданепранікальны мех, у якім знаходзіліся рускія манеты, элементы ўніформы маракоў і марпехаў. На камізэльках і ўніформе былі баявыя нумары.
Памежнікі адзначылі: знаходка сведчыць пра халатнасць расійскага вайсковага кіраўніцтва.
«Падобна на тое, што плыт быў няспраўны, і захопнікі, якія спрабавалі на ім выратавацца, звярталіся да адчайных спосабаў уратавацца. Відавочна, каб утрымаць на вадзе дзіравы плаўсродак, расійскія маракі знялі з сябе выратавальныя камізэлькі (што катэгарычна забаронена) і прымацавалі іх да плыта, каб захоўваць яго плывучасць».
![РФ адказала бацьку салдата: карабель «Масква» ўдзелу ў вайне не прымаў, дзе сын — не ведаюць РФ адказала бацьку салдата: карабель «Масква» ўдзелу ў вайне не прымаў, дзе сын — не ведаюць](/img/v1/images/71c08a5_03cd0000_0aff_0242_2ca5_08da2142a51e_cx4_cy1_cw65_w1200_r1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, 13 красавіка Украіна паведаміла, што нанесла ўдар ракетамі «Няптун» па расійскім крэйсеры «Масква». 14 красавіка Мінабароны Расіі пацвердзіла выбух на крэйсеры, але заявіла, што на борце здэтанаваў боекамплект, маракоў эвакуявалі, а сам крэйсер «захаваў плывучасць». Пазней расійскае міністэрства заявіла, што «Масква» затанула падчас буксіроўкі ў Севастопаль ва ўмовах шторму.
Эксперты адзначалі, што палова экіпажа крэйсера загінула або параненая. Журналісты-следчыя лічылі, што экіпаж крэйсера «Масква» мог на дзве траціны складацца з салдат тэрміновай службы.
![З'явілася фота, як гарыць і тоне расійскі ваенны карабель «Масква» З'явілася фота, як тоне карабель «Масква»](/img/v1/images/photo_2022_04_18_09_18_58.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)