У Расіі прызналі, што заблакаваць Telegram немагчыма

Асноўная праблема ў тым, што Telegram — гэта дадатак, а не сайт.

© Depositphotos / inkytape

© Depositphotos / inkytape

Інтэрнэт-амбудсмен Дзмітрый Марынічаў распавёў РІА Навіны, чаму цяжка змагацца з Telegram.
Спецыяліст звязаў складанасці з тым, што мессенджэр — гэта не сайт, а праграма. "І заблакаваць яго з дапамогай блакавання IP-адрасоў немагчыма, і вайна будзе працягвацца вечна нават з улікам таго, што кліенцкая частка Telegram — гэта адкрыты код, яго можна прааналізаваць і зразумець, як ён працуе", — сказаў Марынічаў.
Суразмоўца агенцтва назваў існуючы механізм блакаванняў неэфектыўным і прапанаваў змагацца з аўтарамі нелегальнага кантэнту, а не з сэрвісам.
Як растлумачыў інтэрнэт-амбудсмен, Telegram усё роўна зможа абнаўляць сваё праграмнае забеспячэнне і з дапамогай гэтых абнаўленняў абыходзіць блакаванне. Пры гэтым ён адзначыў, што трапленне ў чорны спіс іншых сэрвісаў будзе змушаць карыстальнікаў усталёўваць праграмы для абыходу блакаванняў.
У красавіку Раскамнагляд пачаў блакаванне Telegram па рашэнні Таганскага суду Масквы з-за таго, што мессенджэр адмовіўся перадаць ФСБ ключы шыфравання.
Для абыходу блакіроўкі Telegram задзейнічаў хостынг Amazon і Google, Раскамнагляд пачаў блакаваць выкарыстаныя месеанджэрам IP-адрасы гэтых кампаній. У выніку шэраг іншых рэсурсаў сутыкнуўся з непаладкамі ў працы ў Расіі.
Так, па дадзеных СМІ, Роскомнадзор унёс больш за 180 IP-адрасоў "Укантакце", "Яндэкса", Twitter, Facebook і "Аднакласнікаў" у рэестр забароненых сайтаў. У спісе таксама апынуліся некаторыя IP-адрасы Yahoo і расійскага сэрвісу онлайн-дзённікаў LiveInternet.