У Кітаі беднякам прапанавалі дзяліцца жонкамі

Кітайскі прафесар-эканаміст Се Цзошы выклікаў гарачыя дэбаты па ўсёй краіне, калі прапанаваў бедным мужчынам дзяліць жонак, каб выправіць сур’ёзны гендарны дысбаланс, які назіраецца ў КНР.



kitaj.jpg

У Кітаі на 100 дзяўчынак прыходзіцца 118 хлопчыкаў, што з’яўляецца адным з найбуйнейшых разрываў у палавой структуры насельніцтва ў свеце.
Да такога выніку, на думку навукоўца, прывяла шматгадовая палітыка «Адна сям’я — адно дзіця» разам з традыцыямі, згодна з якімі перавагу ў сям’і аддаецца хлопчыкам.
Па меры ўзбагачэння кітайскіх гарадоў і павышэння мабільнасці ўсё больш жанчын пераязджае ў мегаполісы, пагаршаючы гендарны разрыў у вёсцы.
Калі ж прафесар Се прапанаваў дзяліцца жонкамі, сотні грамадскіх дзеячаў і карыстальнікаў сацсетак паспяшаліся абвінаваціць яго ў амаральнасці і незаконнасці прапаноў.
Прадстаўнікі жаночых праваабарончых арганізацыяў асудзілі заклік эканаміста, палічыўшы яго сексісцкім.
«Гэта праблема, якая вырасла з [традыцыйных] вучэнняў, якія ставяць мужчын вышэй жанчын. І зараз прапануецца рашэнне, якое зноў факусуецца на мужчынах. Гэта неверагодна смешна», — заявіла кітайская праваабаронца Цзін Сюн.
Аднак прафесар Се даводзіць, што да 2020 года ў КНР будзе пражываць ад 30 да 40 мільёнаў халасцякоў.
Па словах навукоўца, бедныя халасцякі маглі б паспяхова ажаніцца на мігрантках з эканамічна нестабільных дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыкі.
Пры гэтым шматлікія кітайскія вяскоўцы ўжо ствараюць сем’і з дзяўчатамі з суседніх Бірмы і В’етнама.
Паводле belsat.eu