Украіна вызваліла 50% тэрыторыі, акупаванай пасля 24 лютага
Пра гэта сведчыць карта ад вядомага OSInt-аналітыка Defmon, таксама вядомага ва Украіне як «Дід».

Ён падлічыў, што ва УСУ вызвалілі ўжо 37% тэрыторыі Украіны, што знаходзілася пад расійскай акупацыяй з 2014 года — калі лічыць з акупаванымі Крымам і АРДЛА.
Вызвалена 50% ад таго, што РФ акупавала пасля 24 лютага 2022 года.
Між тым, Расія працягвае страчваць войскі тэхніку. Згодна абноўленай інфармацыі Генштаба УСУ, за мінулыя суткі было ліквідавана 530 салдат праціўніка, а таксама шэсць расійскіх танкаў, 19 бронемашын і сем дронаў.
З 24 лютага да 7 лістапада агульныя страты асабовага складу расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны прыкладна склалі 76460 чалавек (+530 за дзень).
