Віні-Пух супраць танкаў, крыжаванка для Трампа: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў
Новы скандал вакол сэксуальных дамаганняў ў каталіцкай царкве, крах турэцкай ліры, забарона плюшавага мішкі ў Кітаі — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

У ЗША разгараецца скандал вакол прыходаў мясцовай каталіцкай царквы. Пракуратура штата Пенсільванія апублікавала спіс з больш чым 300 амерыканскіх святароў, якіх падазраюць у гвалце над дзецьмі. На думку выдання AOL (Францыя), з немінучым дэфіцытам святароў давядзецца нешта рабіць. На малюнку святар прымае на працу ў касцёл кандыдата толькі таму, што той прызнаецца, што не любіць дзяцей.

Каля Генуі абрынуўся доўгі пралёт моста, па якім праходзіць хуткасная траса. У момант здарэння на ім знаходзілася больш за 30 легкавых аўтамабіляў і тры грузавікі. Загінула каля 40 чалавек. Жудасную трагедыю праілюстраваў аўстралійскі мастакі Петэ Крайнер (Pete Kreiner).

Турэцкая валюта імкліва губляе пазіцыі. Эканамічныя санкцыі ЗША прывялі да падзення турэцкай ліры больш, чым на 40%, што натуральна негатыўна паўплывала на дабрабыт туркаў. У сувязі з гэтым карыкатурыст з турэцкага рэсурсу Yeni Karikatürler прыдумаў для ліры новы знак.

Звыш 100 выданняў па ўсёй Амерыцы аб'ядналіся, каб выказаць сваю пазіцыю у адносінах да Трампа, які называе апазіцыйныя СМІ «ворагамі народа», «хлуслівымі медыя» і г.д. У кожнай з газет выйшаў рэдакцыйны артыкул, які заклікае супрацьстаяць нападам кіраўніка Белага дома. Узнікае пытанне: якую ж прэсу ў выніку хоча бачыць Трамп? Свой варыянт прапануе карыкатурыст часопіса New Yorker. На малюнку Дональд патрабуе, каб газеты друкавалі толькі крыжаванкі, якія ён здольны вырашыць.

Новы фільм пра Вінні-Пуха забаронены ў Кітаі з-за падабенства прэзідэнта Сі Цзіньпіна з казачным мядзведзем, На думку мастака газеты De Volkskrant (Нідэрланды), зараз кітайскія ўлады баяцца Віні-Пуха не менш, чым пратэстаў на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе.
***Паглядзіце папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!