Вялікабрытанія. З-за крызісу Алімпіяду ў Лондане могуць адмяніць

“Брытанскія працоўныя месцы выключна для брытанскіх працоўных! -- пад такімі ксенафобскімі лозунгамі адбыліся ў Вялікабрытаніі першыя сацыяльныя пратэсты, выкліканыя крызісам. Усё пачалося з гораду Ноус Кілінган, дзе італьянская фірма перамагла ў тэндэры на будаўніцтва вялікага заводу. Італьянцы разлічвалі завербаваць на будаўніцтва партугальцаў, якія гатовыя працаваць за меншыя грошы, чым брытанцы. У адказ брытанскія будаўнікі абвясцілі страйк і заявілі, што ніводны іншаземец не мае працаваць у Брытаніі.

“Брытанскія працоўныя месцы выключна для брытанскіх працоўных! -- пад такімі ксенафобскімі лозунгамі адбыліся ў Вялікабрытаніі першыя сацыяльныя пратэсты, выкліканыя крызісам. Усё пачалося з гораду Ноус Кілінган, дзе італьянская фірма перамагла ў тэндэры на будаўніцтва вялікага заводу. Італьянцы разлічвалі завербаваць на будаўніцтва партугальцаў, якія гатовыя працаваць за меншыя грошы, чым брытанцы. У адказ брытанскія будаўнікі абвясцілі страйк і заявілі, што ніводны іншаземец не мае працаваць у Брытаніі. Спантанныя акцыі салідарнасці з працоўнымі Ноус Кілінгана адбыліся ў Паўночнай Ірландыі, Уэльсе і Шатландыі. Самае цікавае, што лозунг пратэстуючых -- “Брытанскія працоўныя месцы выключна для брытанскіх працоўных! -- належаць прэм'еру Гордану Браўну. Прэм'ер паспяшаўся заявіць, што яго не так зразумелі, ён быццам меў на ўвазе праблемы адукацыі. Брытанскі ўрад, сапраўды, баіцца росту пратэкцыянісцкіх настрояў. Дэпутат лейбарыстаў Джон Крудаў лічыць, што ў кантэксце апошніх падзей узнікла пагроза правядзенню Алімпіяды ў Лондане ў 2012 годзе. На шматлікіх спартовых аб'ектах працуюць іншаземныя будаўнікі, які, як патрабуе брытанскі пралетарыят, павінны будуць з'ехаць з краіны дахаты.