Замежныя СМІ пра Беларусь: 10 - 16 ліпеня
Эксперты таксама згодныя з тым, што за 16 гадоў свайго праўлення Лукашэнка рэанімаваў і мадэрнізаваў савецкую адміністрацыйную вертыкаль. Але што мы ў выніку атрымалі? Мы атрымалі мабілізацыйна-размеркавальную мадэль у эканоміцы, тое, што ў нас завецца «беларускай эканамічнай мадэллю». Яна па-свойму эфектыўная, але толькі тады, калі краіна перажывае «глыбокі эканамічны крызіс». Не ў апошнюю чаргу менавіта такая мабілізацыйна-размеркавальная мадэль эканомікі патрабавала цвёрдага, часам ручнога кіравання.
Эксперты таксама згодныя з тым, што за 16 гадоў свайго праўлення Лукашэнка рэанімаваў і мадэрнізаваў савецкую адміністрацыйную вертыкаль. Але што мы ў выніку атрымалі? Мы атрымалі
мабілізацыйна-размеркавальную мадэль у эканоміцы, тое, што ў нас завецца «беларускай эканамічнай мадэллю». Яна па-свойму эфектыўная, але толькі тады, калі краіна перажывае
«глыбокі эканамічны крызіс». Не ў апошнюю чаргу менавіта такая мабілізацыйна-размеркавальная мадэль эканомікі патрабавала цвёрдага, часам ручнога кіравання. І вось мы маем цвёрдую
прэзідэнцкую вертыкаль з яе гаспадаром, які працэдурна забяспечыў сабе пры жаданні пажыццёвае кіраванне.
«Deutche Welle» (Германія)
Іншага выйсця, як ісці ў Мытны Саюз, у Бацькі не было. Беларускае грамадства вельмі насцярожана ставіцца да ўсяго, што мае дачыненне да партнёрства з Расіяй. Перш за ўсё, таму што гэта кааперацыя
прыносіць рэальны прыбытак у выглядзе гандлёвых прэферэнцый і наўпроставых інвестыцый у эканоміку. Лукашэнка заўсёды набіраў іміджавыя балы як інтэгратар. Так што яго дэманстратыўны няўдзел у Мытным
саюзе мог бы выліцца ў страту рэйтынгу напярэдадні выбараў. Вось і давялося Аляксандру Рыгоравічу выціскаць з сябе ў Астане: «Беларусь сыходзіць з таго, што любы саюз братэрскіх, блізкіх
дзяржаў павінен быць ім на карысць».
«Итоги» (Расія)
Зрэшты, паверыць у тое, што Масква зможа прымусіць Лукашэнку сысці, у цяперашніх умовах усё ж вельмі праблематычна. Больш верагодна з’яўляецца версія, паводле якой Масква вырашыла папросту
адпомсціць беларускаму лідэру за непрыстойныя паводзіны, пры гэтым не маючы намераў адхіліць яго ад улады. Прычым пад Масквой у дадзеным выпадку варта мець на ўвазе ў першую чаргу пазіцыю Пуціна.
Мядзведзеву Лукашэнка, вядома, таксама добра насаліў, але з пункту гледжання Пуціна ён увогуле зрабіў замах на самае святое. Для расійскага прэм’ера ініцыяваны ім Мытны саюз — нешта
значна большае, чым проста эканамічны праект. Гэты рэальны рух у бок аднаўлення Савецкага Саюза, распад якога Пуцін калісьці назваў самай буйной геапалітычнай катастрофай XX стагоддзя. І чалавек, які
ўстаўляе палкі ў колы гэтага лёсавызначальнага праекта, безумоўна, заслугоўвае самага суровага пакарання.
«Коммерсант» (Расія)
Паводле ацэнак Нацыянальнага банка, для забеспячэння фінансавай стабільнасці Беларусі неабходна прыцягнуць пазыкі і інвестыцыі на 10 мільярдаў долараў. Пры гэтым на дапамогу Масквы беларусам
разлічваць складана. Мінску даводзіцца самому вырашаць эканамічныя праблемы. Адна з іх — дэфіцыт бюджэту. За студзень-май ён склаў 2,4 працэнта ВУП. Але са студзеня па май запазычанасць па
падатках вырасла ў 1,7 разы. Беларуская адміністрацыйная машына, падобна, катэгарычна накіравана вырашаць праблемы. У барацьбе за бюджэт цяпер удзельнічаюць службоўцы ўсіх узроўняў, ад міністраў да
старшыняў райвыканкамаў. Яны ведаюць тысячу спосабаў адносна сумленнага адабрання грошай у насельніцтва і не грэбуюць браць з людзей дробязь.
«Рускі Newsweek» (Расія)