Замежныя СМІ пра Беларусь: 19-25 сакавіка
«На роўным месцы Украіна апынулася на мяжы міжнароднага скандалу», — так адгукнуліся каментатары на паведамленне аб адмове кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу прысутнічаць на чарнобыльскай канферэнцыі ў Кіеве, у выпадку, калі там будзе Аляксандр Лукашэнка. Скандалам запахла ўжо дзякуючы стылю самой уцечкі інфармацыі: катэгарычны тон паведамлення, які прыпісваецца еўрапейскаму палітыку, досыць зневажальны для ўспрымання адрасатам.
«На роўным месцы Украіна апынулася на мяжы міжнароднага скандалу», — так адгукнуліся каментатары на паведамленне аб адмове кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу
прысутнічаць на чарнобыльскай канферэнцыі ў Кіеве, у выпадку, калі там будзе Аляксандр Лукашэнка. Скандалам запахла ўжо дзякуючы стылю самой уцечкі інфармацыі: катэгарычны тон паведамлення, які
прыпісваецца еўрапейскаму палітыку, досыць зневажальны для ўспрымання адрасатам. Па-другое, калі паведамленне адпавядае рэчаіснасці, то Кіеў «нарываецца» або на зрыў юбілейных акцый
з-за невыканання сакрэтных патрабаванняў ЕС, або на дэмарш з боку Беларусі. Украінскія эксперты неадназначна каментуюць сітуацыю, сумняваючыся, што Барозу мог выказаць ультыматум у такой не вельмі
дыпламатычнай форме, як яго падаюць у СМІ. Але сыходзяцца ў меркаванні, што такое выказванне з’яўляецца некарэктным у адносінах да краін, найбольш пацярпелых ад Чарнобыля, — Украіны
і Беларусі.
ForUm (Украіна)
Аналізуючы змест інтэрв’ю Лукашэнкі расійскім СМІ, эксперты адзначаюць, што ў дадзеным выпадку ставілася задача не выказаць сваю незадаволенасць афіцыйнай Масквой, як гэта было раней, а,
наадварот, запэўніць яе ў лаяльнасці. Фармаванне пазітыўнага фону расійска-беларускіх адносін — адзін з крокаў, закліканых падрыхтаваць Маскву да выдачы займаў. Эканоміка Беларусі з-за
глыбока адмоўнага сальда знешняга гандлю знаходзіцца ў крытычным стане. У краіне дэ-факта забаронена набываць і прадаваць валюту. Дзейнасць кампаній, якім патрэбна замежная валюта, фактычна
паралізаваная. Праблемы маюцца і ў банкаў, з якімі іх пазычальнікі не могуць разлічыцца па валютных крэдытах. Насельніцтва ў паніцы атакавала абменнікі. Калі хуткім часам улады краіны не змогуць
прыцягнуць неабходнае фінансаванне, ім давядзецца прымаць непапулярныя эканамічныя меры, сярод якіх і дэвальвацыя, чуткі пра якую ходзяць ужо больш за месяц. Безумоўна, пагаршэнне эканамічных праблем
— большая пагроза для ўлады Лукашэнка, чым палітычныя рэпрэсіі».
Полит.ру (Расія)
З інтэрв’ю Міхаіла Саакашвілі: «Ці павіншавалі Вы Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах? Якія адносіны паміж Грузіяй і Беларуссю?» —
«Так, я яму даслаў ліст. У гэтай вобласці шмат пытанняў і праблем, але, думаю, Беларусь дасягнула пэўнай геапалітычнай раўнавагі, і ўсе мы выдатна ведаем, каму было б карысней гэту раўнавагу
разбурыць. Мы памятаем, што адным з самых галоўных чыннікаў канфлікту паміж Мінскам і Масквой было непрызнанне акупацыі Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Таму сітуацыя вельмі спецыфічная, і важна
зразумець, якая заўзятая закулісная барацьба ідзе. Мы выдатна разумеем логіку ЕС і ЗША, якія крытыкуюць рэжым Лукашэнкі, але дзіўна, што тыя ж самыя правілы чамусьці не ўжываюцца да Расіі. У Расіі
ёсць такія ж праблемы дэмакратыі».
«Вальстибе» (Літва)
Рашэнне пра будаўніцтва АЭС, хутчэй за ўсё, было выклікана тым, што Літва збіралася ўсе магільнікі і новую АЭС будаваць на беразе возера, траціна якога належыць Беларусі. Гэта абсалютна палітычнае
рашэнне — калі вы так нам, то і мы так вам. Пра гэта Лукашэнка сказаў нашаму прэзідэнту. Калі так кажа сам Лукашэнка, відаць, гэты фактар меў значэнне. Расія на беларускай АЭС выйграе
найбольш: яна дае грошы і такім чынам фінансава прывяжа да сябе Беларусь. Тут ёсць відавочная палітычная цікавасць: у цябе ёсць шмат грошай, каб даць іх у пазыку беднаму суседу, а той усё жыццё
плаціць адсоткі. Дзіўная гульня, паколькі беларусы дэкларуюць намеры зменшыць залежнасць ад Расіі, але пры гэтым усё будзе залежаць ад яе: паліва, нагляд, запчасткі».
DELFI (Латвія)