Замежныя СМІ пра Беларусь: 21-27 лістапада
Я лічу, што працяг санкцый і адначасова мараторый на іх з’яўляецца лепшай палітыкай. Пасланне наступнае: Еўрасаюз не прызнае Лукашэнку, паколькі няма дэмакратычнай легітымнасці яго ўлады.
Але, уводзячы мараторый на санкцыі, мы актывізавалі дыпламатычныя каналы і падаём беларускім уладам зразумелы сігнал: фінансавая дапамога, ад якой вы больш за ўсё залежыце, магчымая ў рамках
«Усходняга партнёрства», але для гэтага патрэбныя змены таксама ў палітычнай сферы.
З інтэрв’ю Яцэка Пратасевіча, кіраўніка Камісіі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.

«Rzeczpospolita» (Польшча)
Шэраг аналітыкаў мяркуюць, што Масква была незадаволена кантактамі Мінска з Захадам і нежаданнем прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Эксперты таксама адзначаюць, што Крэмль не можа быць
задаволены сталымі кантактамі Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам — палітыкам, якога ў Маскве намагаюцца ігнараваць. Напачатку лістапада Лукашэнка правёў дастаткова цёплую
сустрэчу з Юшчанкам, падчас якой прэзідэнты падпісалі мемарандум пра супрацоўніцтва ў рамках праграмы ЕС «Усходняе партнёрства». У гэтым годзе Юшчанка і Лукашэнка сустракаліся ўжо
чатыры разы.
ВВС (Вялікабрытанія)
Па меркаванні назіральнікаў, Мінск не дасць выразны адказ на пытанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі нават пасля таго, як адбыліся паездкі парламентарыяў у Закаўказзе. Апошняе слова ўсё адно
застанецца за прэзідэнтам Лукашэнкам і будзе залежаць ад вынікаў яго гандлю з Масквой. Аляксандру Лукашэнку ад Масквы патрэбныя дзве рэчы — грошы, прычым больш вялікія, чым прапануе Масква,
і гарантыі нейтралітэту Масквы на хуткіх прэзідэнцкіх выбарах. Як толькі ён іх атрымае, то ўся гэта камедыя скончыцца. А пакуль гульня працягнецца.
«Коммерсант-ъ» (Расія)
Наступным крокам пасля сустрэчы з беларускімі незалежнымі журналістамі, па логіцы, павінна стаць гутарка з апазіцыйнымі Лукашэнку палітыкамі. Расійскі істэблішмент пачынае разумець, што не Бацькам
адзіным жыве Беларусь. Для складання поўнай карціны пра сітуацыю ў суседняй краіне патрэбныя розныя зрэзы меркаванняў і крыніцы інфармацыі. Тым больш, што адносіны Масквы і Мінску перажываюць не
лепшыя часы. Для беларускага лідэра такая сітуацыя вельмі небяспечная — ён відавочна не вызначае формулу гульні, губляе ініцыятыву ў палітычным дыялогу. У такіх умовах ён гатовы нават
адкласці падпісанне дакументаў па выгоднай для краіны мытнай дамове з Масквой і Астаной. На мінулым тыдні ён даручыў ураду прапрацаваць «магчымыя негатыўныя наступствы»…
Дарэчы, на Маскву беларускія забабоны ўжо не дзейнічаюць.
«Московский комсомолец» (Расія)