Замежныя СМІ пра Беларусь: 7 жніўня - 14 жніўня
Лукашэнка вельмі баіцца мяняць стаўленне да саюзніка-донара. А донар больш не хоча датаваць непаслядоўнага (з пункта гледжання Крамля) палітыка, які цягне коўдру на сябе. Расія патрэбна Беларусь. Але прысутнасць Лукашэнкі не з’яўляецца для расійскіх уладаў абавязковай. Пасля ўсіх істэрычных выхадак, якія дазволіў сабе Лукашэнка за апошнія тры гады, ён не можа разлічваць на падтрымку свайго рэжыму з боку Расіі. У прынцыпе, калі б беларускі народ прывёў да ўлады іншага лідэра, накіраванага на адэкватныя адносіны з Расіяй, шмат хто ў Крамлі ўздыхнуў бы з палёгкай.
Лукашэнка вельмі баіцца мяняць стаўленне да саюзніка-донара. А донар больш не хоча датаваць непаслядоўнага (з пункта гледжання Крамля) палітыка, які цягне коўдру на сябе. Расія патрэбна Беларусь.
Але прысутнасць Лукашэнкі не з’яўляецца для расійскіх уладаў абавязковай. Пасля ўсіх істэрычных выхадак, якія дазволіў сабе Лукашэнка за апошнія тры гады, ён не можа разлічваць на падтрымку
свайго рэжыму з боку Расіі. У прынцыпе, калі б беларускі народ прывёў да ўлады іншага лідэра, накіраванага на адэкватныя адносіны з Расіяй, шмат хто ў Крамлі ўздыхнуў бы з палёгкай. Верагодна, гэта
разумее і сам Лукашэнка. Таму і стварае новае ведамства, каб кантраляваць найбольш пасіянарную частку грамадства.
«Сегодня» (Расія)
Расійская сіла зброі мела негатыўныя наступствы. Незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі прызнаная Расіяй і Нікарагуа. І ўсё. Размахванне вялікай дубінай на Каўказе прывяло ў блізкім замежжы да
наступстваў, процілеглых ад задуманых. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які многія гады быў самым блізкім саюзнікам Масквы, загадаў сваім дыпламатам наладзіць больш шчыльныя адносіны з
Захадам.
«The Guardian» (Вялікабрытанія)
Калі б прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі або ўцягванне ў сярэднеазіяцкія праекты абяцала б Мінску істотныя выгоды, то погляды Лукашэнкі былі б іншымі. Таму тое, што відавочна для Масквы, для
Мінска не ясна. І рабіць з гэтага далёка ідучыя геапалітычныя высновы пра пераарыентацыю Беларусі на ЗША і ЕС наўрад ці мэтазгодна. Нават краіны Варшаўскай дамовы ў перыяд «дактрыны
Брэжнева» дазвалялі сабе самастойнасць (Румынія ў 1968 годзе не падтрымала ўвод войскаў у Чэхаславакію, а ў 1984 годзе — байкот Алімпіяды ў ЗША, венгерскія лідэры выбудоўвалі свае
адносіны з МВФ, а палякі мелі іншую ад СССР рэлігійную палітыку). У гэтай сувязі лічыць, што знешняя палітыка Мінска можа быць аднолькавая з палітыкай Масквы, — памылка.
«Политком.ру» (Расія)
Як адзначаюць некаторыя крыніцы, прэзідэнт Беларусі быццам бы паабяцаў паставіць свой подпіс пад дакументам аб стварэнні КСОР, не высоўваючы пры гэтым «адмысловых умоў». Але верыць
падобным абяцанням Лукашэнкі не варта. Нават калі ён не будзе гандлявацца, звязваючы пытанне аб калектыўнай бяспецы з бесперашкодным допускам беларускіх тавараў на расійскі рынак (што малаверагодна),
то ў яго заўсёды ёсць у запасе яшчэ адна адгаворка: па канстытуцыі, беларускія вайскоўцы не могуць прымаць удзел у ваенных аперацыях за мяжой рэспублікі. Калі ж гіпатэтычна дапусціць, што АДКБ пойдзе
насустрач Беларусі і пагодзіцца на тое, што рэспубліка не будзе ўдзельнічаць у КСОР «фізічна», а акажа гэтым сілам толькі маральную падтрымку, то нават такі варыянт можа дорага
абысціся Лукашэнку: Захаду не спадабаецца яго ўдзел у праекце «анты-NAТО».
«Главред» (Украіна)
Эксперты спрачаюцца пра мэтазгоднасць стварэння адзінага следчага камітэта, які, мяркуючы па ўсім, будзе дубляваць функцыі пракуратуры. Ва ўмовах фінансавага крызісу і масавага звальнення працаўнікоў
бюджэтных структур з’яўленне новай дзяржструктуры выглядае дзіўна. Як лічаць эксперты, праект суперкамітэта, падпарадкаванага непасрэдна прэзідэнту, узнік не толькі ў сувязі з
незадаволенасцю кіраўніка дзяржавы дзейнасцю пракуратуры, але і таму, што Аляксандр Лукашэнка не давярае свайму асяроддзю. Новая структура дазволіць спадару Лукашэнку ўсталяваць поўны кантроль над
праваахоўнымі структурамі і пазбегнуць нечаканасцяў з іх боку.
«Коммерсант» (Расія)