Міраслаў будзе жыць, пакуль жыве памяць аб ім: у літаратуры, песнях, кінастужках
Год таму, 16 траўня 2023 года, у Бахмуце загінуў Міраслаў Лазоўскі — шчыры патрыёт, сапраўдны беларус, які да апошняга дыхання баранiў Украіну і будучыню вольнай Беларусі.
![miraslau_lazouski.jpg miraslau_lazouski.jpg](/img/v1/images/miraslau_lazouski.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715855005&w=528)
Cваю справу Міраслаў Лазоўскі рабіў грунтоўна, маштабна і непублічна. Праз асабісты грамадскі актывізм, праз прымяненне сваіх невычэрпных ведаў па гісторыі для выхавання моладзі, праз свае здольнасці маляваць і распавядаць.
Лазоўскі — прыклад лідара, маральнага аўтарытэта, сімвала супраціву і «Белага Легіёну», надзейнага сябра, паплечніка і настаўніка. Міраслаў будзе жыць, пакуль жыве памяць аб ім. У літаратуры, песнях, кінастужках, адзначае Альянс расследавальнікаў Беларусі.
Глядзіце таксама
![Загінулага ў Бахмуце Міраслава Лазоўскага уганаравалі медалём «Гонар і годнасць» №1 Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце, уганаравалі медалём «Гонар і годнасць»](/img/v1/images/lazouski_9_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, Міраслаў Лазоўскі нарадзіўся 10 ліпеня 1973 годзе ў Мінску. Яго маці родам са Слуцка, бацька — з-пад Магілёва. Ён атрымаў інжынерную адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэміі.
З дзяцінства Міраслаў шмат чытаў і цікавіўся гісторыяй, у прыватнасці, вайсковай, захапляўся напалеонікай. Маючы мастацкі талент, маляваў на гістарычную тэматыку, адліваў фігуркі воінаў з волава, рабіў карыкатуры і шаржы для газеты «Свабода», аднаго з галоўных беларускіх недзяржаўных выданняў у дзевяностыя гады.
Праз сваю зацікаўленасць гісторыяй Лазоўскі на пачатку 90-х гадоў далучыўся да беларускага патрыятычнага руху. У 1995 годзе ён увайшоў у «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў». З моладзевага крыла «Згуртавання...» з часам паўстала арганізацыя »Белы легіён», якая займалася выхаваннем моладзі ў спартыўным і патрыятычным духу. Сярод іншага, яе чальцы таксама ахоўвалі дэманстрацыі дэмакратычнай апазіцыі з часоў прыходу да ўлады Лукашэнкі. Пазней арганізацыя была забароненая рэжымам.
Глядзіце таксама
![Міраслаў Лазоўскі ў расповядзе пабраціма па палку Каліноўскага «Архетып беларускага ваяра-шляхціча». Пабрацім — пра загінулага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага](/img/v1/images/01000000_0a00_0242_8a4c_08db62775184_w1023_r1_s.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Неаднойчы Міраслаў за сваю дзейнасць быў пераследаваны ўладамі. Яго затрымлівалі на мітынгах, арыштоўвалі.
Міраслаў таксама быў кнігавыдаўцом, арганізоўваў кніжныя прэзентацыі па ўсёй Беларусі і па-за яе межамі, уласнаручна ілюстраваў кнігі. Заўжды рупіўся, каб беларускія выданні даходзілі да чытача, насуперак дзяржаўнай палітыцы татальнай русіфікацыі.
Глядзіце таксама
![Рэчы Міраслава Лазоўскага, які загінуў пад Бахмутам, перадалі ў Музей гісторыі Украіны «Памяць пра героя будзе вечнай»: Рэчы Міраслава Лазоўскага перадалі ў Музей гісторыі Украін](/img/v1/images/na_pracounym_mescy_razam_z_dzicjaczymi_knizkami_vydavectva___knihazbor___logo_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У 2021 годзе, з пачаткам буйной хвалі палітычных рэпрэсій у Беларусі, Міраслаў быў вымушаны з'ехаць з краіны, жыў ва Украіне, пад Кіевам. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны 24 лютага 2022 года ён без ваганняў далучыўся да супраціву расійскай агрэсіі.
Міраслаў (пазыўны »Мыш») загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам. Ён кіраваў эвакуацыяй параненых байцоў, прыкрываў іх, выносіў зброю.
![miraslau_lazouski_na_vajne.jpg miraslau_lazouski_na_vajne.jpg](/img/v1/images/miraslau_lazouski_na_vajne.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715855004&w=528)
Паплечнік Міраслава, лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч прыгадвае гібель паплечніка. Ён кажа, што тады, перад захопам гораду, баі за Бахмут былі «самымі жорсткімі і крывавымі, у якіх давялося браць удзел».
«Расейцы ішлі ў наступ хваля за хваляй. Была атака, калі пайшлі наперад нават без „бронікаў“. Напярэдадні мы выйшлі на пазіцыі і ўжо тры дні іх не пакідалі, ужо было немагчыма сысці, фактычна ваявалі ў атачэнні. Агонь па нашых пазіцыях быў шалёны — лупілі па нас з усяго, што можна. Спачатку абараняліся ў адным доме, які потым згарэў. Мы там ледзь не расплавіліся зажыва, але неяк здолелі перабрацца ў суседні дом, трохпавярховы. Ён нас спачатку ўратаваў, а потым фактычна стаў магілай для паловы групы. Нешта магутнае прыляцела — і дом на нас абрынуўся. Далейшае памятаю ўрыўкамі», — прызнаецца Дзяніс Урбановіч.
Паводле Дзяніса Урбановіча, Міраслаў Лазоўскі загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера.
«Расказвалі хлопцы, што нібыта расійскі снайпер яго дакладным стрэлам у галаву паклаў. Мо пяць-дзесяць метраў не дайшоў да нашых пазіцый, дзе б ужо схаваўся. Міраслаў не проста вяртаўся з задання, а вяртаўся з эвакуацыі нашай групы. Нёс нашу зброю. Быў бы без гэтай ношы, можа, хутчэй бы праскочыў зону, якая прастрэльвалася. А ён яшчэ і кулямёт цягнуў на сабе. Расейцы паспелі пасадзіць снайпера ў той дом, дзе мы абараняліся, ён адтуль на ўсіх паляваў. Так мне сказалі...»
Глядзіце таксама
![Выйшаў фільм пра Міраслава Лазоўскага «Герой Беларусі, які загінуў у Бахмуце». Выйшаў фільм пра каліноўца Міраслава Лазоўскага](/img/v1/images/miraslau_lazouski_trymae_u_rukah_vydanni__jakija_iljustravau_logo.jpg_logo_1.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У мінулым годзе Альянс расследвальнікаў Беларусі зняў фільм успамінаў пра Міраслава Лазоўскага «Генерал Мыш».
Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» таксама падрыхтавала на сваім сайце старонку , прысвечаную біяграфіі Міраслава Лазоўскага.