«Памяць пра героя будзе вечнай»: Рэчы Міраслава Лазоўскага перадалі ў Музей гісторыі Украін
У Нацыянальны музей гісторыі Украіны учора, 28 чэрвеня, перадалі рэчы заснавальніка беларускага «Белага легіёна» Міраслава Лазоўскага, які загінуў пад Бахмутам. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках музея.

Міласлаў Лазоўскі ўсё сваё жыццё выступаў за незалежнасць Беларусі, таксама абараняў незалежнасць Украіны. Памяць пра героя Беларусі і Украіны будзе вечнай, — пішуць супрацоўнікі ўкраінскага музея. Яны нагадваюць, што ў «вайне з расійскім агрэсарам свабоду нашай дзяржавы абараняюць прадстаўнікі замежных добраахвотніцкіх батальёнаў».
Учора ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны перадалі рэчы заснавальніка Беларускай ваенна-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён» Міраслава Лазоўскага, які загінуў пад Бахмутам. Развітанне з героем адбылося ў Кіеве 26 траўня 2023 года. У музей перадалі бронекамізэльку, шаўроны, акуляры, кашулю, карты і бел-чырвона-белы сцяг.
Міраслаў нарадзіўся ў Мінску. У 1995 годзе ўступіў у «аб'яднанне беларускіх вайскоўцаў», тады ж стаў адным з сузаснавальнікаў «Белага легіёна». Сябры гэтай арганізацыі ўдзельнічалі ў патрыятычных мітынгах і дэманстрацыях, якія праходзілі ў 1990-х гадах. У пачатку 2000-х «Белы легіён» вымушаны быў сысці ў падполле.
У сакавіку 2017 года Лазоўскага затрымалі па так званай «справе патрыётаў». Міраслава абвінавацілі па артыкуле аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, а пазней — аб стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання. Аднак затым крымінальную справу прыпынілі, а пасля і закрылі.
Глядзіце таксама

Пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі Міраслаў Лазоўскі пераехаў у Кіеў. Калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, Міраслаў уступіў у Беларускі добраахвотніцкі батальён «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага.
Украінскія музейнікі прыгадваюць, што ў 2016 годзе ў інтэрв'ю каналу «Belsat» Міраслаў Лазоўскі сказаў: «Кожны, хто лічыць сябе патрыётам, павінен адказаць сабе на пытанне: ці гатовы я ў выпадку чаго з'явіцца ў ваенкамат і стаць у строй не проста кавалкам мяса, а больш-менш падрыхтаваным?».
Глядзіце таксама

Рада БНР пасмяротна ўганаравала Міраслава Лазоўскага сваёй найвышэйшай узнагародай — ордэнам Жалезнага рыцара.
«Памяць пра героя Беларусі і Украіны будзе вечнай» —абяцаюць украінцы.