Рассельгаснагляд прапаноўвае сумесна кантраляваць і весці ўлік прадукцыі, што паступае ў Беларусь

Рассельгаснагляд звярнуўся ва ўрад і Мінсельгасхарч Беларусі, а таксама ў ЕЭК з прапановай аб сумесным фітасанітарным кантролі знешняй мяжы Мытнага саюза для ўліку прадукцыі, што паступае ў Беларусь, гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.



kontrol_stop_245.jpg

Расія з 7 жніўня на год абмежавала імпарт некаторых тавараў з краін, якія ўвялі супраць яе санкцыі — ЗША, дзяржаў ЕС, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі. У "санкцыйны спіс" увайшлі ялавічына, свініна, рыба, садавіна, гародніна, птушка, сыры і малочная прадукцыя, арэхі і іншыя прадукты. 


У паведамленні Рассельгаснагляду адзначаецца, што з 11 жніўня па 24 верасня гэтага года такая прадукцыя выяўлена ў 88 выпадках пры спробах яе ўвозу ў Расію з тэрыторыі Беларусі. 


"У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд звярнуўся ва ўрад Беларусі, беларускае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і ў Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК) з прапановай аб арганізацыі сумеснага каранціннага фітасанітарнага кантролю спецыялістамі Рассельгаснагляду і ЕЭК на знешняй мяжы Мытнага саюза для ўліку прадукцыі, што паступае на тэрыторыю Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства. 


Нагадаем, у мінулыя выхадныя Рассельгаснагляд заявіў, што плодаагароднінная прадукцыя з краін ЕС, у дачыненні да якіх Расія ўвяла эмбарга, "прасочваецца" на расійскі рынак праз Беларусь. 


"Кантроль прадукцыі ажыццяўляецца ў рамках праверак рынкаў, агароднінных баз, месцаў рознічнай рэалізацыі, а таксама на спецыяльна арганізаваных Рассельгаснаглядам фітасанітарных кантрольных пастах на адміністрацыйнай мяжы паміж Расіяй і Беларуссю", — гаварылася ў паведамленні расійскага ведамства. 


"На кантрольных пастах пасля ўвядзення Расіяй спецыяльных эканамічных мер Рассельгаснаглядам прадухілена больш за 80 спроб незаконнага ўвозу расліннай прадукцыі краін Еўрасаюза з тэрыторыі Беларусі. Такую прадукцыю найбольш часта спрабуюць правезці абязлічана, без фітасанітарнай дакументацыі, аднак экспертыза ўпакоўкі часта дазваляе ўстанавіць яе паходжанне. Затрымліваецца і наогул абязлічаная прадукцыя, якая прыбывае і без дакументаў, і ў тары без якой-небудзь маркіроўкі. Выяўляюцца і выпадкі, калі прадукцыя трэціх краін суправаджаецца фітасанітарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі службай каранціну і абароны раслін Беларусі, якія сведчаць яе нібыта беларускае паходжанне", — адзначае Рассельгаснагляд. 


Разам з тым Федэральная мытная служба Расіі пасля мер у адказ на санкцыі Захаду пакуль не назірае вялікай колькасці выпадкаў рээкспарту ў РФ забароненай еўрапейскай сельгаспрадукцыі з Беларусі і Казахстана, заявіў журналістам 23 верасня кіраўнік ФТС Андрэй Бельянінаў. 


"Пакуль гэта адзінкавыя выпадкі. Найбольшй характэрныя парушэнні, гэта калі лжэтранзіт", — сказаў кіраўнік ФМС Расіі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН