“Вялікая чацвёрка” аўдытараў заявіла пра гіперінфляцыю ў Беларусі

Эксперты лічаць, што гэта можа адштурхнуць ад нашай краіны замежных інвестараў, хаця ваганняў курса рубля тыя баяцца яшчэ больш.

“Вялікая чацвёрка сусветных аўдытарскіх кампаній (PricewaterhouseCoopers, Deloitte, Ernst & Young, KPMG) прызнала беларускую эканоміку гіперінфляцыйнай. Беларускім кампаніям рэкамендавана складаць фінансавую справаздачнасць паводле стандарта IAS 29 — вялікага дакумента, у якім падрабязна распісана, як ва ўмовах высокай інфляцыі заўважыць рэальны прыбытак і рэальныя страты.



a914ecef9c12ffdb9bede64bb703d877.jpg

Эксперты лічаць, што гэта можа адштурхнуць ад нашай краіны замежных інвестараў, хаця ваганняў курса рубля тыя баяцца яшчэ больш.

“Вялікая чацвёрка сусветных аўдытарскіх кампаній (PricewaterhouseCoopers, Deloitte, Ernst & Young, KPMG) прызнала беларускую эканоміку гіперінфляцыйнай. Беларускім кампаніям рэкамендавана складаць фінансавую справаздачнасць паводле стандарта IAS 29 — вялікага дакумента, у якім падрабязна распісана, як ва ўмовах высокай інфляцыі заўважыць рэальны прыбытак і рэальныя страты.
“Гэта можа паўплываць на рашэнне акцыянераў наконт укладання сюды грошай. Бо раней акцыянер укладаў сюды 1000 еўра і спадзяваўся, што ён атрымае, напрыклад, 15% накладзенага капіталу за год. А зараз ён укладае 1000 еўра, і атрымлівае па ёй 2 еўра. А то і ўвогуле страты. Лепш укласці накладныя ў дзяржаўныя аблігацыі Японіі, думае інвестар. Пад тыя ж 0,2% гадавых і без гемарою, — адказвае на пытанне пра наступствы гэтага рашэння кампетэнтная крыніца Еўрарадыё ў беларускіх фінансавых колах.
 
На думку аналітыка інвестыцыйнай кампаніі “Renaissance Capital Анастасіі Галавач, адпужвае інвестараў хутчэй не высокая інфляцыя, а нестабільнасць курсаў беларускага рубля: “Скажам шчыра, тое, што аўдытары прызналі беларускую эканоміку гіперінфляцыйнай, у інвестыцыйных чаканнях нічога не зменіць. Бо выснова гэтая празрыстая, ляжала на паверхні, і яшчэ пры пачатку лета было зразумела, што ўсё ідзе да гіперінфляцыі. Сама эканамічная сітуацыя ў Беларусі зараз такая, што замежных інвестараў гэта не дадае. І гэта зразумела.
 
Тут самы час узгадаць, што ў 2012 годзе беларускі ўрад прагназуе прыцягнуць у краіну $3,7 мільярда наўпростых замежных інвестыцыяў. Гэта вельмі смелы прагноз.
 
“Нейкіх нармальных, канкрэтных рухаў у напрамку дасягнення гэтай лічбы пакуль што не бачна. Больш за тое: зараз на сусветных фінансавых рынках сітуацыя скрайне нестабільная, што таксама не спрыяе прыцягванню інвестыцыяў, — працягвае Анастасія Галавач.
 
Гэта пацвярджаюць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі. За першую палову 2011 года інвестары ўклалі ў беларускую эканоміку толькі 1 мільярд 58 мільёнаў долараў. Гэта 1/6 частка ад сёлетняга гадавога плана.
 
Але жорсткае рашэнне “вялікай чацвёркі аўдытараў датычыцца не толькі будучых інвестыцый. Цяпер па стандарце IAS 29 будуць складаць справаздачы аб сваёй дзейнасці тыя беларускія кампаніі, якія маюць замежных уласнікаў ці з’яўляюцца часткамі буйных міждзяржаўных фінансавых груп.
“Адзін з прынцыпаў справаздачнасці — трэба заўжды мець магчымасць параўнаць вынікі з папярэднімі вынікамі. Адпаведна, калі ў Беларусі гіперінфляцыя, цякучае параўнанне ў рублях не будзе адлюстроўваць рэальных вынікаў дзейнасці, — працягвае суразмоўца “Еўрарадыё з беларускіх фінансавых колаў. — То бок, ты працаваў добра, да цябе прыйшлі новыя кліенты. Здаецца, ты атрымаў прыбытак. Але і ў рублёвым выяўленні на канец справаздачнага перыяду, і ў доларавым выяўленні замест прыбытку можаш праз гіперінфляцыю атрымаць страты. Вось гэтыя страты і будуць рэальным вынікам дзейнасці. Пры гэтым ты на гэта паўплываць не можаш ніяк, бо інфляцыя — знешні фактар, і ад цябе ніяк не залежыць.
 
У выніку прыбытак, які пабачаць замежныя інвестары, будзе нашмат больш сціплым за іх спадзевы.
 
Паводле Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці, пра гіперінфляцыю можна казаць, калі за 3 гады інфляцыя складае больш за 100%. У Беларусі ж інфляцыя паспела набраць 104% за 11 месяцаў 2011 года. Іншыя крытэры з МСФС, паводле якіх беларуская эканоміка прызнаная гіперінфляцыйнай:
 
– асноўная частка насельніцтва імкнецца захоўваць свае ашчаджэнні ў каштоўных металах і стабільнай замежнай валюце;
– кошты на пэўныя тавары і паслугі ў краіне ўказваюцца ў пераліку на замежныя валюты;
– продаж тавараў з адтэрміноўкай плацяжу ажыццяўляецца па коштах, у якіх закладзеная кампенсацыя магчымых стратаў за час адтэрміноўкі. Нават калі гэты час невялікі;
– працэнтныя стаўкі, заробак і кошты прывязаныя да індэкса коштаў.
“Еўрарадыё