За спінай вялікага суседа

На саміт у Маскве, дзе вырашаўся фінал газавай драмы паміж Расіяй і Украінай, ні кіраўнік Украіны Віктар Юшчанка, ні лідэр Беларусі Аляксандр Лукашэнка не прыехалі. Затое сустрэліся праз два дні 20 студзеня ў Чарнігаве. Без маскоўскіх пасярэднікаў. Палітычны ледавік паміж лідэрам памаранчавай рэвалюцыі і аўтарам канцэпцыі беларускай «стабільнасці» растапілі эканамічныя інтарэсы.

На саміт у Маскве, дзе вырашаўся фінал газавай драмы паміж Расіяй і Украінай, ні кіраўнік Украіны Віктар Юшчанка, ні лідэр Беларусі Аляксандр Лукашэнка не прыехалі. Затое сустрэліся праз два дні 20 студзеня ў Чарнігаве. Без маскоўскіх пасярэднікаў. Палітычны ледавік паміж лідэрам памаранчавай рэвалюцыі і аўтарам канцэпцыі беларускай «стабільнасці» растапілі эканамічныя інтарэсы.

На саміт у Маскве, дзе вырашаўся фінал газавай драмы паміж Расіяй і Украінай, ні кіраўнік Украіны Віктар Юшчанка, ні лідэр Беларусі Аляксандр Лукашэнка не прыехалі. Затое сустрэліся праз два дні 20 студзеня ў Чарнігаве. Без маскоўскіх пасярэднікаў. Палітычны ледавік паміж лідэрам памаранчавай рэвалюцыі і аўтарам канцэпцыі беларускай «стабільнасці» растапілі эканамічныя інтарэсы.

Сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў праходзіла спачатку ў вузкім, затым у пашыраным фарматах. Па выніках перамоў бакі падпісалі шэраг сумесных дакументаў. Найперш гэта Мемарандум аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы, Консульская канвенцыя паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, а таксама мемарандум паміж урадамі і нацбанкамі Беларусі і Украіны аб выпрацоўцы сістэмы мер па інтэнсіфікацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу. Відавочна, што да супрацы дзяржавы падштурхнула менавіта Расія са сваёй агрэсіўнай і непрадказальнай знешняй энергетычнай палітыкай.

Пытанню супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі быў аддадзены ладны кавалак перамоў. У выніку стала вядома, што Лукашэнка заявіў пра намер аднавіць закупку ўкраінскай электраэнергіі. Беларускі лідэр падкрэсліў, што ў выпадку неабходнасці магчыма будаўніцтва новых нітак ліній электраперадачы для транзіту праз Беларусь электраэнергіі ў краіны Балтыі, або для набыцця электраэнергіі ў вялікіх аб’ёмах для самой Беларусі. На другі дзень пасля перамоў на вышэйшым узроўні намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец паведаміў афіцыйнаму інфармацыйнаму агенцтву БЕЛТА, што бакі працуюць над ўзгадненнем умоў пастаўкі ўкраінскай электраэнергіі. Але кантракт пакуль не падпісаны. Эдуард Таўпянец адзначыў, што імпарт электраэнергіі з Украіны можа быць адноўлены толькі на ўмовах, якія будуць задавальняць беларускі бок.

Нагадаю, у 2005 годзе былі тэхнічна адноўленыя і падрыхтаваныя для паставак украінскай электраэнергіі ў Беларусь міждзяржаўныя лініі электраперадачы «Чарнігаў—Гомель» і «ЧАЭС—Мазыр», якія доўгі час да гэтага не выкарыстоўваліся. У 2006 годзе Беларусь імпартавала 2,5 млрд. кВт/г электраэнергіі з Украіны, у першым паўгоддзі 2007 года — каля 800 млн. кВт/г. Пасля пастаўкі электраэнергіі спыніліся, бо бакі не дамовіліся па кошце. Лініі электраперадачы «Чарнігаў—Гомель» і «Чарнобыльская АЭС—Мазыр» могуць быць выкарыстаныя таксама для транзіту ўкраінскай электраэнергіі праз Беларусь у краіны Балтыі. Тэхнічныя пытанні праекту цяпер прапрацоўваюцца ДПА «Белэнерга» з літоўскім і латвійскім бокам. Сёлета Беларусь планавала імпартаваць да 5 млрд. кВт/г з Расіі.

Таксама на перамовах ішла гаворка аб праекце нафтаправода «Адэса—Броды». Лукашэнка адзначыў, што праз яго Беларусь зможа забяспечыць транзіт нафты ў краіны Балтыі і Польшчу, а перапрацоўка нафты на беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах дазволіць забяспечыць таннейшымі і якаснымі нафтапрадуктамі поўнач Украіны.

Эксперт у галіне энергетыкі Станіслаў Гусак лічыць гэты праект для Беларусі выгодным і своечасовым. «Трэба толькі, каб нафтаправод запрацаваў у рэверсным рэжыме. Калі гэта будзе зроблена, то мы атрымаем не толькі грошы за транспарціроўку нафты, сыравіну для сваіх заводаў, але і новыя працоўныя месцы», — адзначае эксперт. — Сёння ўжо зразумела, што размаўляць з Расіяй з яе азіяцкай палітыкай трэба на іншай мове. Я лічу, што нам неабходна развіваць транснацыянальную інфраструктуру ад Адэсы да Таліна і Вільні, добра было б стварыць нейкі саюз ці альянс спажыўцоў газу. Тады Расія вымушаная была б размаўляць не з кожным паасобку, а з цэльнай структурай, якая трымацца адзінай пазіцыі. Як добры варыянт, завозіць у марскія парты звадкаваны газ, і ўжо адтуль пастаўляць яго спажыўцам».

Акрамя энергетычнага складніку міждзяржаўных узаемаадносін, быў закрануты і палітычны. На сустрэчы абмяркоўваліся праекты супрацоўніцтва з суседнімі дзяржавамі, у тым ліку ў рамках палітыкі Усходняга партнёрства. Паводле Лукашэнкі, абодва бакі могуць прапанаваць шэраг праектаў, якія цікавяць ЕС, выпрацаваць адзіныя з Еўрасаюзам падыходы. Лукашэнка падзякаваў Віктару Юшчанку за падтрымку, якую Украіна аказвае Беларусі на ўсіх узроўнях, у тым ліку ў дыялогу з Захадам. Кожны новы расійскі газавы скандал падсілкоўвае інтарэсы афіцыйнага Мінска ў заходнім накірунку.

Афіцыйныя паведамленні з сустрэчы ўкраінскага і беларускага лідэра насычаныя словамі, якія мусяць дэманстраваць узаемную любоў да скону дзён. «У аснове нашых адносін — узаемная павага, давер, даўняя сувязь сяброўства. У нас няма ніякіх рознагалоссяў з прэзідэнтам Украіны, няма пытанняў, якія выклікалі б раздражненне», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Між іншым, нязменны кіраўнік Беларусі на інаўгурацыю Віктара Юшчанкі ў свой час не паляцеў, спаслаўшыся на шчыльны працоўны графік, а ў адным са сваіх штогадовых пасланняў беларускаму народу недвухсэнсоўна выказаўся пра Украіну і яе кіраўніцтва азначэннем «бандытызм каляровых рэвалюцый».