Абарона гонару і годнасці: гомельскі архітэктар судзіцца з дзяржаўнай газетай

Журналіст і архітэктар Сяргей Ляпін падаў у суд на дзяржаўную газету «Гомельская праўда». Сёння адбылося першае паседжанне.

epizod_03.00_01_28_08.nepodviznoe_izobrazenie007.jpg


29 траўня ў газеце Гомельская праўда, а таксама на аднайменным інтэрнэт-партале выйшаў артыкул пад назвай «Строительные объекты Гомеля под прицелом интернет-провокаторов. Почему неймется "ляпиным"?», у якім аўтар Раман Старавойтаў узгадвае вядомага гомельскага журналіста і архітэктара Сяргея як «акулу» пера, которая ловко манипулирует общественным мнением и троллит практический каждый реализуемый государством проект».

epizod_03.00_00_36_18.nepodviznoe_izobrazenie004.jpg

Сяргей Ляпін
Гэтую і шмат якую яшчэ інфармацыю, апісаную ў артыкуле, Сяргей палічыў абразлівай і падаў на журналіста дзяржаўнай газеты ў суд.
Суд слухаў меркаванні бакоў: Сяргей Ляпін настойвае, што фразы накшталт «почему неймётся «ляпиным», «лишь бы ляпнуть», «автор утки известный в узких кругах» і іншыя абражаюць яго гонар і годнасць, а таксама патрабуе, каб газета «Гомельская праўда» ў асобе аўтара Рамана Старавойтава прынесла публічныя прабачэнні за недаставерную інфармацыю, якая псуе гонар і годнасць прыгаданага ў ёй Ляпіна.

epizod_03.00_01_48_22.nepodviznoe_izobrazenie009.jpg

Раман Старавойтаў (пасярэдзіне)
Раман Старавойтаў спрабаваў патлумачыць, што ў загалоўку «Почему неймется "ляпиным"?» ён не меў насамрэч на ўвазе архітэктара Сяргея Ляпіна, а хутчэй меў на ўвазе ўсіх, хто ўвесь час крытыкуе дзяржаўныя праекты і «ляпае» ў інтэрнэце, то бок «ляпающих», «ляпнувших». На пытанне чаму ж тады аўтар напісаў менавіта «ляпіным», што сугучна з прозвішчам Сяргея Ляпіна, Старавойтаў так і не адказаў.

epizod_03.00_02_20_22.nepodviznoe_izobrazenie010.jpg

Варта адзначыць, што на судовае паседжанне было дазволена асвятляць сродкам масавай інфармацыі (праўда, па словах суддзі, толькі тым, хто акрэдытаваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), што дужа здзівіла ўсіх прысутных. Бо тэндэнцыя некалькіх апошніх год паказвала, што ўсе хадатайніцтвы СМІ пра фота і відэаздымку звычайна адхіляліся судом без тлумачэння прычыны адмовы.

epizod_03.00_02_42_19.nepodviznoe_izobrazenie012.jpg


Наступнае судовае паседжанне па справе Сяргея Ляпіна адбудзецца 5 ліпеня. «Новы час» будзе сачыць за развіццём падзей.