Альтэрнатыўная служба: што новага?
Савет міністраў Беларусі апублікаваў пастанову, у якой тлумачацца некаторыя пытанні, якія тычацца праходжання грамадзянамі альтэрнатыўнай службы. Сам жа закон "Аб альтэрнатыўнай службе" набудзе моц з 1 ліпеня 2016 года.
Так, для асоб, якія не маюць вышэйшай адукацыі, тэрмін праходжання дадзенай службы складае 36 месяцаў. Для грамадзян, якія маюць такую адукацыю - 24 месяцы.
У агульную працягласць тэрміну альтэрнатыўнай службы ўваходзяць: час выканання альтэрнатыўнай службы, а таксама час на штодзённы і штотыднёвы адпачынак. Не залічваецца ў перыяд праходжання службы час, які грамадзянін марнуе на атрыманьне адукацыі.
Праходжанне альтэрнатыўнай службы магчыма ва ўстановах аховы здароўя, сацыяльнай сферы, лясной, сельскай і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама ў арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам чыгуначных шляхоў і дарог.
Пералік арганізацый, дзе грамадзянін можа прайсці альтэрнатыўную службу, устанаўлівае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Таксама на сайце кіраўніцтва краіны паведамляецца, што пералік работ, якімі могуць займацца асобы, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, складаецца з 84 пунктаў.
Паводле belnovosti.by