Каралеўская армія Даніі ўпершыню будзе прадстаўленая на гей-парадзе
Войска пройдзе асобнай калонай – ад курсантаў да намесніка галоўнакамандуючага.

Каралеўская армія Данііwww.flickr.com/Eoghan OLionnain
Каралеўская армія Даніі ўпершыню будзе прадстаўленая на гей-парадзе ў Капэнгагене асобнай калонай – ад курсантаў да намесніка галоўнакамандуючага. Вайскоўцы будуць ісці ў адмысловай калоне, якая прадстаўляе дзяржаву і муніцыпалітэты.
Паводле намесніка галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Даніі генерал-лейтэнанта Пэра Людвігсэна (Per Ludvigsen), гэта робіцца для таго, каб падкрэсліць, што служба ў арміі падыходзіць для самых розных людзей.На мерапрыемстве, якое пройдзе 20 жніўня, ваеннаслужачыя будуць у паўсядзённай ваеннай форме, ім, згодна ўставу, забараняецца спажываць алкаголь.
Паводле radyjo.net