«Беларуськалій» выдаткаваў мільёны долараў на вываз украінскіх дзяцей і пракрамлёўскую прапаганду

Кампанія «Беларуськалій» фінансуе вываз украінскіх дзяцей у Беларусь — і выдаткавала на гэта мільёны долараў — распавёў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.

wall_street_journal_1.jpg

Павел Латушка распавёў у сваім тэлеграме пра тое, што выданне The Wall Street Journal выпусціла расследаванне пра вываз украінскіх дзяцей у Беларусь. Матэрыялы да артыкула ў тым ліку перадавала журналістам і НАУ.

У выданні The Wall Street Journal надрукавалі артыкул пра тое, як «украінскіх дзяцей вывозяць у лагеры ў Беларусь, дзе яны падвяргаюцца пракрамлёўскай прапагандзе».

The Wall Street Journal (WSJ), спасылаючыся на матэрыялы, перададзеныя НАУ і каментар яго кіраўніка Паўла Латушкі, паведаміла што больш за дзве тысячы дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў, у тым ліку дзяцей-сірот, былі вывезены з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь, дзе дзеці падвяргаліся пракрамлёўскай прапагандзе.

Глядзіце таксама

У сваім артыкуле WSJ асабліва адзначыў ролю ААТ «Беларуськалій» — дзяржаўнай кампаніі па здабычы калійных угнаенняў і найбуйнейшага падаткаплацельшчыка краіны, а таксама яго дырэктара Івана Галаватага.

У 2021 годзе супраць «Беларуськалія» былі ўведзеныя санкцыі з боку Еўрасаюза і ЗША за яго ролю ў падтрымцы рэжыму Лукашэнкі.

Паводле дакументаў, з якімі азнаёміўся WSJ, кампанія «Беларуськалій» фінансуе вываз украінскіх дзяцей у Беларусь, і выдаткавала мільёны долараў на тое, каб з 2022 годзе вывезці сем груп украінскіх дзяцей. Кожная група складалася са 310 дзяцей, іх прывозілі ў дзіцячы лагер «Дубрава», які належыць «Беларуськалію» на поўдні Беларусі, дзе дзеці знаходзіліся ад двух да трох тыдняў за адну змену.

У верасні 2022 года на сайце кампаніі «Беларуськалій» з'явілася паведамленне аб тым, што «Дуброва» прыняла 1050 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў з Данбаса, уключаючы акупаваныя гарады Данецк і Марыупаль, а ў пачатку красавіка 2023 года кампанія на сваім сайце паведаміла пра тое, што больш за 1000 дзяцей з Данбаса прыедуць у «Дуброву».

На сваім сайце «Беларуськалій» заяўляе, што лагер «Дуброва» з'яўляецца аздараўленчай установай для дзяцей.

Глядзіце таксама

Аднак, згодна з унутранымі дакументамі, з якімі азнаёміўся WSJ, на медыцынскія патрэбы аднаго дзіцяці трацяцца нязначныя сродкі. Затое на фотаздымкі лагера, размешчаныя ў сацыяльных сетках Беларуськалія відаць, як украінскіх дзяцей навучаюць асновам абыходжання са зброяй, праводзяць сустрэчы з праваслаўнымі святарамі Маскоўскага патрыярхату, і для іх ладзяць канцэрты і шоу, якія праслаўляюць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. У тым ліку перад дзецьмі выступалі і сумна вядомыя сёстры Груздзевы, якія падчас канцэрту жадалі смерці прэзідэнту ЗША Байдэну і прэзідэнту Украіны Зяленскаму.

У канцы чэрвеня Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) перадало камунікацыю з доказамі ў Міжнародны крымінальны суд (МУС). Генеральныя пракуратуры Украіны і Літвы пачалі расследаванне па факце перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.


Глядзіце таксама